ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на V Велікодны тыдзень
 
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у суботу: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
 
5. Працягвецца збор ахвяраванняў каб заплаціць за выкананыя новыя балясы пры алтары. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
 
6. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.