ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VII Велікодны тыдзень
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у пятніцу – успамін св. Філіпа Нэры, святара.
2. Трывае навэнна перад урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.
 
3. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
4. Запрашаем дзяцей на Канікулы з Богам, якія адбудуцца з 5 па 9 чэрвеня. Вельмі просім запісацца ў закрыстыі да канца мая. Узрост дзяцей: 9-11 год.
 
5. Запрашэнне для мужчын і юнакоў прыняць удзел у рэкалекцыя на тэму “Малітва ў жыцці мужчыны”, якія адбудуцца з 2 па 4 чэрвеня 2023 года ў парафіі Святой Троіцы ў Росі (Ваўкавыскі раён). Больш дакладную інфармацыю можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.