Пачатак XVI стагоддзя заснаванне праваслаўнага манастыра ў Браславе, які пазней перанеслі на востраў на возеры Неспіш;
1596 – манастыр далучаецца да ўніі з Рымам;
1744 – манастыр у Браславе ўключаны ў спіс манастыроў, у якіх шануюцца цудадзейныя абразы;
1781 – з гэтага часу захавалася казанне са свята Унебаўшэсця НМП;
1826 – будова новага касцёла, працы ў касцёле працягваліся да 40 гг.;
21 жніўня 1832 – згарэлі будынкі браслаўскага манастыра, размешчаныя на востраве. Ацалеў цудадзейны абраз, які перанеслі ў касцёл;
1897 – па ініцыятыве кс. Ф. Бірутовіча будынак касцёла быў пашыраны, а па сутнасці, быў узведзены новы храм;
Пачатак 20 ст – паводле некаторых крыніц у святах Маці Божай (Унебаўзяцця і Нараджэння) удзельнічала каля 10-15 тысяч пілігрымаў;
20-21 чэрвеня 1931 г. – у Браславе адбыўся павятовы Эўхарыстычны кангрэс. У мерапрыемствах кангрэса ўдзельнічала каля 20 тыс. чалавек;
1950-1953 – касцёл был зачынены;
1974 – аднаўленне алтароў;
15 жніўня 1974 – першае набажэнства перад адноўленым абразом;
13 кастрычніка 1999 г. – створана Віцебская дыяцэзія;
22 жніўня 2004 – устанаўленне Дыяцэзіяльнага Санктуарыя Маці Божай, Валадаркі Азёраў ў Браславе;
22 жніўня 2008 – пачатак падрыхтоўкі да каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай;