У ноч з 17 на 18 снежня ў мінскай архікатэдры адбылося моладзевае чуванне. Моладзь Беларусі з’ехалася ў сталіцу, каб у час Адвэнту зрабіць невялікую ахвяру — адмовіўшыся ад сну, чуваць усю ноч на малітве, разважаючы таямніцу Божага Нараджэння.
З Браслава прыехала невялікая група моладзі, але да іх далучыліся студэнты з Мінска. 
 
Напачатку скаўтамі Беларусі быў урачыста ўнесены Бэтлеемскі агонь. 
 
Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Канцэлебравалі святую Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і шматлікія святары. 
 
Арцыпастыр горача прывітаў моладзь, да якой іерарх штогод далучаецца ў ноч адвэнтавага чування. 
 
 
Звярнуўся да маладых людзей і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. 
Пасля Эўхарыстыі іерархі, прысутныя святары і моладзь дзяліліся адно з адным аплаткай і складалі віншаванні з надыходзячым святам Нараджэння Пана. 
Чуванне працягнулася тэматычным дакладам, адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанцовай малітвай і спевам. Адным з пунктаў сустрэчы стала інсцэніроўка, якую падрыхтавала моладзь парафіі Св. Міхала Арханёла з Івянца.
 
матэрыял падрыхтавала с.Таццяна Гмыза