24 снежня калі з’явілася першая зорка айцы сальватарыяне разам з сёстрамі сабраліся ў кляштары сясцёр Эўхарысткак на вігілійную вячэру. 
Напачатку айцец Адам прачытаў Евангелле пра нараджэнне Хрыста, а далей усе дзяліліся святочным аплтаткам і складалі адзін аднаму віншаванні і казалі галоўныя словы падзякі, перапрашэння і пажаданняў. Святы вечар яднае нас і дае магчымасць адпачынку ад клопатаў падрыхтоўкі да Святаў. Вігілія працягвалася ў вясёлым і добрым настроі. Пасля Вячэры а 24 гадзіне ўсе пайшлі на Імшу Пастэрку.
 
матэрыял падрыхтавалі: с.Таццяна Гмыза і кс. Уладзімір Шыдлоўскі