З ініцыятывы парафіяльнага "Карытаса" і арганісткі Інны Сапун у нядзелю адбыўся канцэрт "Бэтлеемская Зорка". 
Гэтая нядзеля - Нядзеля Хросту завяршае перыяд Божага Нараджэння, таму канцэрт стаў добрым падагульненнем гэтага перыяду. Калядкі - песні, якія ад вякоў спяваліся менавіта ў перыяд пасля Нараджэння Пана. Падчас канцэрту гучалі песні і вершы, прысвечаныя Божаму Нараджэннню. Дзякуючы парафіяльнаму "Карытасу" усе удзельнікі атрымалі падарункі - цацкі, а таксама такія ж падарункі атрымалі ўсе дзеці, якія прыйшлі на канцэрт. Пасля канцэрту былі зарганізаваныя гульні і салодкі стол.
матэрыял падрыхтавалі: Людміла Бурлевіч і Ірына Гайдамовіч