У нядзелю 20 студзеня ў 17 гадзін у Браслаўскім цэнтры культуры адбудзецца спектакль «Богу адкрый сваё сэрца», прысвечаны Божаму Нараджэнню.
 
Ролі ў ім выканаюць самадзейныя артысты нашай парафіі.
 
Урывак з гэтага спектакля быў прадэманстраваны на Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек у Віцебску, дзе заняў першае месца. 
 
Шчыра запрашаем на прагляд спектакля!