3 студзеня ў Мёрах адбыўся фестываль «Зорка Бэтлеема». Гэты конкурс праходзіць ужо не першы раз, таму многія ўдзельнікі адчуваюць сябе на яго сцэнічнай пляцоўцы ўсё больш упэўнена. А хтосьці ўжо мае ў сваёй скарбонцы і прызавыя месцы.
На гэты раз за права стаць лепшымі змагаліся дзесяць калектываў з Браслава, Полацка, Глыбокага, Варапаева, Верхнядзвінска, Лучая, Шаркаўшчыны, з парафіі ў Копішчы мінскага раёну, а таксама з парафіі ў Мёрах і з мёрскай Царквы «Благодать».
З нашай парафіі дзіцячы гурт «Анёлкі» (Вязіцкая Ганна, Рышкевіч Яна, Панасюк Юліана, Пілат Эліна, Вайтанец Сафія) і «Зорачкі» (Сафія Варанчыхіна, Яраслаў Вязіцкі) таксама прынялі актыўны ўдзел у конкурсе і занялі першае і трэцяе месца ў намінацыі «Гурт да 12 гадоў».
Чым сёлета здзівілі і парадавалі ўдзельнікі? Перш за ўсё, прыемна, што дзеці і моладзь спяваюць, спевам праслаўляюць Пана Бога, а другое ‒ што захацелі і не пабаяліся стаць удзельнікамі конкурсу, не пабаяліся таго, што нехта можа стаць лепшым.
Мне вельмі спадабаліся выступленні ўсіх удзельнікаў, перш за ўсё іх шчырыя, ветлівыя твары. Лічу што выступленні спадабаліся і гледачам, бо ўсіх удзельнікаў падтрымлівалі апладысменты зала. Многія паказалі не толькі добрыя вакальныя дадзеныя, але і ўпэўнена адчувалі сябе на сцэне, перадаючы сэнс песень.
Нельга не адзначыць велізарную працу дарослых, якія рыхтавалі дзяцей і моладзь да ўдзелу ў конкурсе.
Хацелася б падкрэсліць добрую арганізацыю конкурсу. Лічу, што ўдалося наблізіць сэрцы дзяцей, моладзі і дарослых да тых падзей, якія ў жыцці кожнага чалавека маюць вельмі важнае значэнне. Конкурс прайшоў на адным дыханні. Хоць, напэўна, ёсць і тыя, хто крыху засмуціўся. Так здараецца на любым конкурсе. Трэба быць моцнымі нават тады, калі нешта не атрымліваецца, і спадзявацца на лепшае.
Інна Сапун
«Зорка Бэтлеема»
miory_2019_1.JPG
miory_2019_2.JPG
miory_2019_3.JPG
miory_2019_4.JPG
miory_2019_5.JPG
miory_2019_6.JPG
miory_2019_7.JPG
miory_2019_8.JPG
miory_2019_9.JPG
miory_2019_10.JPG
miory_2019_11.JPG
miory_2019_12.JPG
miory_2019_13.JPG
miory_2019_14.JPG
miory_2019_15.JPG
miory_2019_16.JPG
miory_2019_17.JPG
miory_2019_18.JPG
miory_2019_19.JPG
miory_2019_20.JPG
miory_2019_21.JPG
miory_2019_22.JPG
miory_2019_23.JPG
miory_2019_24.JPG
miory_2019_25.JPG
miory_2019_26.JPG
miory_2019_27.JPG
miory_2019_28.JPG
miory_2019_29.JPG