У перыяд святкавання Божага Нараджэння парафіяльнае аддзяленне Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» арганізавала свята для дзяцей з 1 па 6 класы са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.
 
У свяце прынялі ўдзел каля 60 дзяцей. Усе яны ‒ удзельнікі дабрачыннага праекту ад чэшскага «Caritas» ‒ «Дапамога на адлегласці». Многія з іх прыходзілі са сваімі бацькамі, братамі і сёстрамі. 
 
Дзяцей чакала сустрэча са святым Мікалаем, ад якога кожны атрымаў салодкі падарунак. Былі таксама вясёлыя конкурсы і забавы ад бацькоў Марыі Юркевіч і Аллы Пучынскай. А разам з арганісткай Іннай Сапун прысутныя спявалі калядкі і так праслаўлялі нованароджанага Збаўцу. 
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Тамара Пашкевіч