Віншаванні на Божае Нараджэнне Ксяндза Пробашча Станіслава Мжыглуда SDS
„Слова сталася целам
і пасялілася між намі” (Ян 1, 14)
Шаноўныя Парафіяне, дарагія Госці, дабрачынцы нашай Парафіі
Разам з Марыяй і Юзафам, пераймаючы іх прастату і пакору, мы становімся на калені перад Словам, якое сталася целам: Езусам Хрыстом, нашым Збаўцам. У маўклівым пакланенні мы схіляемся перад вялікай таямніцай Уцелаўлення, якая напаўняе радасцю і супакоем усіх, хто прымае ў сваё сэрца Дзіцятка Езус.
Нельга спазнаць усю паўнату Божай любові! Вось Ён прыходзіць да ўсіх нас, хаця мы гэтага не заслугоўваем, Ён дае нам Сябе і запрашае да вечнага жыцця. На Каляды мы будзем адчуваць Яго асаблівую прысутнасць, але і верым, што Ён пастаянна прыходзіць да нас у кожнай малітве, парыванні сэрца, і перш за ўсё ў Святой Эўхарыстыі. Ён хоча толькі аднаго: каб мы прымалі яго з такой любоўю, якую толькі зможам адчуць.
Ламаючы калядны аплатак, жадаем Вам, дарагія Верныя, каб Нованароджаны Хрыстус напоўніў вашыя сэрцы непахіснай надзеяй, якая дазволіць пераадолець усе цяжкасці, моцнай верай, якая асвятляе нават самыя цёмныя дні, і глыбокай любоўю, якая можа ўбачыць пробліск дабра ў кожным чалавеку і заўсёды гатовая дараваць.
Жадаем усім, каб Каляды прайшлі ў атмасферы любові, радасці і дабрыні ў кампаніі родных і сяброў. Няхай дабраславеньне Божага Дзіцяці суправаджае Вас на працягу Новага 2021 года.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Правілам і жыццём гэтай супольнасці з’яўляецца захоўванне святога Евангелля нашага Пана, Езуса Хрыста, праз жыццё ў паслухмянасці, убогасці, чысціні і апостальстве.
Канстытуцыя з 1884 года.
Духоўнасць сальватарыянаў знаходзіць сваю крыніцу ў глыбокай сувязі са Збаўцам. Трывалае натхненне знаходзяць у евангельскім пасланні Хрыста, які жадае збавіць усіх людзей. Сальватарыяне стараюцца асабіста адчуць праўду і потым абвяшчаць, што дабрыня Бога і любоў да чалавецтва аб’явілася ў Езусе Хрысце.
У Ім, адзіным праўдзівым Збаўцы свету, усе людзі пакліканы да аб’яднання з Богам і паміж сабой, каб утвараць Божы народ. Таму вызначаюць сабе апостальскую мэту: абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца Божым Збаўцам (Канстытуцыя Супольнасці, 101). Жадаюць гэта рабіць перадусім дзякуючы асабістаму падабенству з Хрыстом, адпаведна наказу айца Ярдана: “Божы Збаўца ў сваёй вялікай міласэрнасці паклікаў нас стаць Яго вобразам”.
Місія наследавання Збаўцы моцна аб’ядноўваецца з апостальскай місіяй, якая мае ўніверсальны характар. Законная правілы выражае яе наступным чынам: “Усімі спосабамі і сродкамі, да выбару якіх натхніць любоў Хрыста, абвяшчаем Езуса Хрыста ўсім людзям, асабліва дзякуючы сведчанню нашага жыцця, нашай дабрыні і нашай апостальскай шчырасцю. У выконванні гэтай паслугізаўсёды шануем чалавечую годнасць і мы гатовыя служыць аднолькава ўсім людзям” (Канстытуцыя, 202).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.