У нашай парафіі ў гэтым годзе адбыўся конкурс на лепшую самаробную стайню-батлейку з яслямі. З-за каранавірусу былі перакрэслены некаторыя планы: не было батлейкі, не было шматлікіх аплатковых сустрэч, Бэтлеемскай зоркі… Таму вырашылі зрабіць конкурс, які не змушае збірацца людзей вялікай групай. Батлейкі рабілі сем’ямі: бацькі з дзецьмі.
 
На пачатку Адвэнту запрасілі сем’і прыняць удзел у гэтым конкурсе. Да апошніх раратаў можна было прыносіць свае працы. 
 
Паўдзельнічалі 18 сем’яў. Кожная праца была вельмі прыгожая і арыгінальная. Вельмі складанна было выбраць лепшую. Дапамаглі нам у гэтым парафіяне. Адбылося галасаванне. На працягу тыдня кожны мог прагаласаваць за тую батлейку, якая найбольш спадабалася. 
 
Галасы падлічылі людзі, выбраныя з парафіян, якія былі на святой Імшы 27 снежня. Першае месца заняла сям’я Коман. Другое – сям’я Курыловіч і трэцяе – сям’я Шулья. Але, як сказаў ксёндз пробашч: кожны ўдзельнік – пераможца! Бо кожная праца сапраўды была вельмі прыгожай, і каштавала часу, працы і высілку! 
Яшчэ раз дзякуй вялікі  ўдзельнікам, якія парадавалі нас сваімі талентамі і прыгожымі працамі!
 
С. Ірына Папакуль
фота: Ірына Гайдамовіч