Разам з Марыяй і Юзафам, пераймаючы іх прастату і пакору, мы становімся на калені перад уцелаўлёным Словам: Езусам Хрыстом, нашым Збаўцам. У маўклівай адарацыі мы схіляемся перад вялікай таямніцай Уцелаўлення, якая напаўняе радасцю і супакоем кожнага, хто прымае ў сваім сэрцы Дзіцятка Езус.
Бог неспасцігальны ў сваёй любові! Вось Ён прыходзіць да ўсіх нас, хоць мы гэтага не заслугоўваем, Ён дае нам Сябе і запрашае да жыцця вечнага.
На Божае Нараджэнне мы адчуем Яго асаблівую прысутнасць, але мы верым, што Ён прыходзіць да нас пастаянна ў кожнай малітве, парыве сэрца, і перш за ўсё ў Святой Эўхарыстыі. Ён хоча толькі аднаго: каб мы прынялі яго з такой любоўю, на якую здольнае нашае сэрца.
Дзелячыся каляднай аплаткай, жадаем вам, дарагія вернікі, каб Нованароджаны Хрыстус напоўніў вашыя сэрцы непахіснай надзеяй, якая дазволіць вам пераадолець усе цяжкасці, моцнай верай, якая асвятліць нават самыя змрочныя дні, любові, якая можа бачыць пробліск дабра ў кожным чалавеку і заўсёды гатовая дараваць.
Жадаем усім, каб Каляды прайшлі ў атмасферы любові, радасці і дабрыні сярод родных і блізкіх. І няхай благаслаўленне Божага Дзіцяці суправаджае вас на працягу ўсяго Новага 2022 года.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.