На дзень нараджэння Хрыста людзі больш за ўсё радуюцца сэрцам і чакаюць цуд! Які і адбыўся з падапечнымі Аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага знаходжання ДУ "ТЦСАН Браслаўскага раёна".
 
28 снежня, у перыяд святкавання цудоўнага свята Нараджэння Хрыста, сабраўшыся за святочным сталом са смачнымі стравамі, да людзей з інваліднасцю завіталі не толькі пробашч парафіі Браслаўскага касцёла Нараджэння Панны Марыі кс. Станіслаў,  але і святы Мікалай са сваімі зорачкамі, у асобе сясцёр Ірыны, Наталлі і Асі з кангрэгацыі Сясцёр Езуса ў Эўхарыстыі.
 
Як вядома, святы Мікалай быў знакаміты добрымі справамі, малітвамі і дапамогай бяздольным, бедным і хворым. Прадэманстраваўшы гэтыя здольнасці таксама і сёння, святы Мікалай падарыў людзям з інваліднасцю не толькі радасць, малітвы, хрысціянскія песні, але і калядныя падарункі ў выглядзе цукерак, сувеніраў ручной працы і прыгожыя паштоўкі з пажаданнямі. Да арганізацыі якіх прыклала руку вялікая колькасць людзей. Акрамя сясцер  Эўхарыстак да падтрымкi далучылiся і добразычлівыя дзеці з бацькамі, вернікі санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў, якія наведвалi рарараты. 
 
Дзякуем людзям, якія прычыніліся да гэтай цудоунай справы і ад усяго сэрца жадаем Божага благаслаўлення, здароўя і Яго падтрымкі! 
 
Людміла Сінкевіч