Апосталы з вялікай моцаю
давалі сведчанне пра ўваскрасенне
Пана Езуса, і ўсе яны мелі вялікую ласку 
Дз 4,33
Дарагія Сёстры і Браты ў Хрысце
Дарагія Парафіяне, Госці
 
Разам перажываем час велікоднага праслаўлення Бога і радасна спяваем Алелюя! Езус Хрысус, Сын Божы, праз сваю муку, смерць і ўваскрасенне перамог грэх і смерць і зноў запальвае хрысціянскую Надзею ў нашых сэрцах.
 
Сёння мы хочам спазнаць Яго Уваскрасенне.
 
Шлях вяртання да Бога – гэта Любоў. Любоў Хрыстовага Крыжа, Яго пакуты і смерць, Любоў, якая просіць мяне сказаць “шкадую” і прымушае падаць працягнутую руку. Любоў, якая вядзе да сакрамэнтальнага прымірэння і пакаяння, Любоў, якая робіць нас іншымі, лепшымі, пераможцамі. “Бо кожны, хто прымае Божую праўду сваім сэрцам і вызнае вуснамі, што Езус Хрыстус “сапраўды памёр і ўваскрос”, атрымае вялікую ласку...” і знойдзе святло на далейшым жыццёвым шляху.
 
І гэтага жадаю ўсім Вам, Дарагія Парафіяне і ўсе шаноўныя Госці!
 
Вестка пра Уваскрасенне Пана Езуса перамяніла Апосталаў і напоўніла іх вялікай радасцю. Няхай гэтая радасць таксама будзе Вашай. Няхай Мір, які Хрыстос абвясціў усяму свету пасля Уваскрасення, застаецца ў нашых сэрцах назаўсёды.
 
У гэтую велікодную раніцу, калі высветліцца, што магіла Езуса пустая, няхай вашы страхі і трывогі аціхнуць, няхай у вашай штодзённай працы не будзе рэчаў немагчымых...
 
Станем жа вернымі і руплівымі сведкамі Уваскрослага Хрыста і пабудуем “новую рэчаіснасць”, заснаваную на Праўдзе, Любові і Міры.
Няхай Езус Хрыстус дасць вам сваю ласку і супакой.
 
Жадаю здаровага, жыццярадаснага і дабраславёнага перажывання святаў Уваскрасення.
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS