Па традыцыі ўжо некалькі гадоў запар перад урачыстасцю Уваскрасення Пана ў нашай святыні можна набыць упрыгожванні, зробленыя інвалідамі. Аўтары прац даслалі на наш адрас падзяку для вернікаў парафіі.
 
"Ад усяго сэрца хочам выказаць падзяку парафіянам санктуарыя Нараджэння Панны Марыі ў Браславе і ўсім добрым людзям, якія прынялі ўдзел у дабрачыннай Велікоднай выставе! Для людзей з інваліднасцю вельмі важна і каштоўна адчуваць, што іх вырабы запатрабаваныя! Ад усяго сэрца дзякуем Вам за тое, што не прайшлі міма, праявілі ўвагу і цікавасць, зрабілі ахвяраванні, якія пойдуць на патрэбы Аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага пражывання і людзей з інваліднасцю, залічаных у яго. 
 
Хай усё зробленае вамі дабро вернецца вам і вашым родным з працэнтамі, а на душы заўсёды будзе радасна і цёпла! Дзякуй вам велізарны і хай вас Бог зберажэ ад няшчасцяў і хвароб!"