Весяліся і зямля, апрамененая ўзнёслым бляскам
Бо асвяціў цябе промень спрадвечнага Валадара.
Цэлы свет няхай адчуе, што вызваліўся ад цемры.
Старажытны гімн “Exsultet”
 
 
Спакой Вам!
Aллелюя! Езус жыве!
 
     Чарговы раз стаім перад таямніцай Змёртвыхпаўстання Панскага і дзелімся радасцю перамогі Хрыста над “смерцю, пеклам і шатанам”.
      Перажываючы гэтую пасхальную радасць, складаю Вам сардэчныя віншаванні. Няхай праўдзівая любоў Хрыста, якая перамагла смерць, адорвае Вашыя сэрцы; няхай бляск Змёртвыхпаўсталага Хрыста асвеціць усе Вашыя жаданні і імкненні; няхай Змёртвыхпаўсталы Пан жыцця і смерці дапамагае Вам адважна крочыць у праўдзе і любові дарогамі сучаснага свету з невымоўнай радасцю Велікоднай Раніцы.
       Няхай радасць збаўлення суправаджае Вас кожны дзень, а вера ў перамогу Хрыста надае сэнс Вашай працы, барацьбе за лепшы новы дзень, адданай службе Богу, Касцёлу і Айчыне.
 
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS
пробашч