Яшчэ не паспелі высахнуць слёзы і прыпыніцца плач з прычыны смерці Езуса, як абуджаецца нясмелы пробліск надзеі ў сэрцах вучняў. Вось яны прыслухоўваюцца да слоў жанчын, калі тыя вярнуліся ад пустога гробу Пана. Вешчуны добрай навіны пераконваюць, што бачылі анёлаў, якія казалі: “няма Яго тут, уваскрос ... як абяцаў”.
Мы шчыра паверылі гэтым словам, а даючы сведчанне аб Уваскрослым, так перажываем сваё жыццё, каб гэтая надзея ўспыхнула ў многіх чалавечых сэрцах, каб высахлі слёзы на вачах людзей сумных, церпячых, адзінокіх, пагарджаных, хворых, забытых і тых, якія паміраюць.
Не бойцеся адчуваць Любоў Уваскрослага Хрыста, ня бойцеся жыць з Ёю кожны дзень, старайцеся таксама аб Ёй прасіць і змагацца за Яе.
Гледзячы разам з Марыяй на пустую грабніцу Езуса, на плашчаніцы, прытуляючыся да Яе Сэрца, будзьце людзьмі моцнай любові і непахіснай надзеі, грунтуючыся на трывалым падмурку, на Хрысце, які для нас перамог смерць і грэх.
Гледзячы на Святыя раны Боскага Збаўцы, будзем ўдзячныя за гэтую Ахвяру і Бясконцую Любоў, якую мы лепш разумеем у святле Уваскрасення.
Вучачыся ад святых, якія заўсёды ўглядаюцца ў Хрыста і Беззаганную Марыю, будзем наслядоўваць добрых настаўнікаў збаўленчай веры, святасці і ўваскрасення.
Няхай радасць Вялікадня напаўняе нашыя сэрцы Супакоем і Любоўю, а таксама заклікае ўзяць на сябе абавязак сведчыць пра Уваскрослага Хрыста, робіць нас дбайнымі апосталамі Праўды.
Благаслаўлёных Святаў Велікодных і багатых ласкаў Уваскрослага.
Памятаю пра Вас у малітве і дабраслаўляю моцаю Святарства Хрыста.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).
Вышэйшая Духоўная Семінарыя Сальватарыянаў у Багне мае за сабой ужо больш як пяцідзесяцігадоваю гісторыю. Падрыхтоўвае маладых Сальватарыянаў, каб яны маглі рэалізаваць сальватарыянскае пасланне ў Касцёле і свеце. Яно з’яўляеццца супольнасцю кансакраванага жыцця, у якім пражываем рэчаіснасць Касцёла, рэалізуючы законныя шлюбы, але таксама вышэйшую навучальную ўстанову. Сваё сальватарыянскае пакліканне сёння распазнаюць і рэалізоўваюць у ёй 48 клерыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.