Для тых, хто дома: расклад трансляцый набажэнстваў Пасхальнага трыдуума на тэлебачанні
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета адбудзецца прамая трансляцыя па беларускім тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі, але таксама святой Імшы ў Вялікі чацвер і набажэнства Вялікай пятніцы.
Нагадваем, што тыя парафіяне, якія карыстаюцца дазволам біскупа на няўдзел у нядзельных і святочных Імшах падчас пандэміі каранавірусу (асобы, якія маюць сімптомы ВРВІ (падвышаная тэмпература, кашаль, галаўны боль і г.д.), і асобы, якія адчуваюць страх перад заражэннем), павінны далучацца да святой Імшы праз сродкі масавай інфармацыі. Размова ідзе менавіта пра онлайн трансляцыю, а не пра запіс набажэнства.
Тэлеканал «Беларусь 3»
9 красавіка, Вялікі чацвер
19.00 — святая Імша Вячэры Пана
10 красавіка, Вялікая пятніца
19.00 — набажэнства адарацыі Святога Крыжа
Тэлеканал «Беларусь 1»
11 красавіка, Вялікая субота
21.45 — Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана
Трансляцыі набажэнстваў можна глядзець і на сайце
Святая Імша ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі цэлебруецца:
у нядзелю - 8.15, 10.00, 11.30, 13.00 і 18.30;
у будні - 7.15, 8.00 і 18.30
ці слухаць радыётрансляцыю з мінскага архікатэдральнага касцёла (нядзеля, першая праграма Беларускага радыё, 8.15).
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).
Супольнасць Сальватарыянаў прысвечана Божаму Збаўцу (Сальватору), а яго апекунамі з’яўляюцца:
Найсвяцейшая Панна Марыя Маці Збавіцеля
Апосталы,
Святы Міхаіл Арханёл,
Святы Юзаф.
Галоўнай урачыстасцю з’яўляецца ўрачыстасць Нараджэння Пана і Збаўцы (25 снежня).
Галоўным марыйным святам з’яўляецца Ўрачыстасць Маці Збаўцы (11 кастрычніка).
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП (8 снежня) супольнасць адзначае дзень свайго заснавання і ў гэты дзень сальватарыяне аднаўляюць свае законныя абяцанні.
Супольнасць шануе таксама Марыю як Валадарку Апосталаў, а таксама ўспамінае благаслаўлёную Марыю ад Апосталаў, сузаснавальніцу сясцёр сальватарыянак (5 верасня).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.