Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.
 
Вернікі нашай парафіі сабраліся на гэтую ўрачыстую літургію, каб супольна разважаць слова Божае і ўшанаваць Жывога Бога, утоенага ў Эўхарыстыі.
 
На гэтай Імшы гучаў гімн "Хвала на вышынях Богу", якога не было на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас спеву гімна білі званы, але затым яны змоўклі да Пасхальнай вігіліі.
 
Напрыканцы літургіі вернікі склалі віншаванні святарам і сёстрам эўхарысткам, дзякуючы за іх служэнне Богу і людзям.
 
Выкарыстана інфармацыя з сайта catholic.by