Святы Пасхальны Трыдуум з’яўляецца найважнейшай для католікаў падзеяй ва ўсім літургічным годзе. Сутнасцю Трыдууму з’яўляецца цэлебрацыя мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста.
Пачынаецца ўсё вячэрняй св. Імшой у Вялікі чацвер - св. Імша Вячэры Пана, а заканчваецца другімі нешпарамі па абедзе Велікоднай нядзелі. Свята Вялікадня суадносіцца з юдэйскай Пасхай.
Само слова “пасха” выводзіцца з гебрайскага “песах” – абыйсці, перайсці. Гэтае свята ўзгадвае няволю ізраільскага народа ў Егіпце. Выхаду з Егіпта папярэднічала рытуальнае спажыванне пасхальнага баранка. Хрыстос жа, калі спажываў апошнюю пасхальную вячэру, выканаў старазапаветныя наказы і стаў сам Пасхальным Баранкам, які завяршыў збаўчую ахвяру.
У Вялікі чацвер цэлебруецца зранку толькі адна эўхарыстычная Ахвяра, св. Імша Хрызма, якая праводзіцца ў катэдральным касцёле біскупам і прэзбітэрамі. Падчас гэтай св. Імшы біскуп бласлаўляе алеі хворых і катэхумэнаў, а таксама асвячае святое хрызма. Святары забіраюць новыя алеі ў свае парафіі, старыя ж спальваюцца. Імша Хрызма заканчвае перыяд Вялікага посту.
Увечары адпраўляецца ўрачыстая св. Імша Вячэры Пана, якая распачынае святы Пасхальны Трыдуум.
Яна адпраўляецца ў памяць Апошняй Вячэры, падчас якой Хрыстос ахвяраваў Богу Айцу пад выглядам хлеба і віна сваё Цела і Кроў, а пасля даў Апосталам да спажывання і наказаў, каб яны рабілі гэта на Яго памяць. Падчас гэтай падзеі Пан Езус устанавіў два сакраманты – святарства і Эўхарыстыю.
Святары цэлебруюць Імшу ў белых ці залатых арнатах. Пасля ўваходнай працэсіі і ўступных абрадаў спяваецца гімн “Хвала на вышынях Богу”, падчас якога звоняць усе званы касцёла. Пасля гімна ўсе званы і арган замаўкаюць ажно да гімна “Хвала на вышынях”, які спяваецца падчас Пасхальнай вігіліі. Драўляныя ляскоткі да таго часу замяняюць ужываныя званкі і гонг.
Пасля ўсе начынні з Найсвяцейшым Сакрамантам пераносяцца ў капліцу адарацыі, якую называюць цямніцай. Падчас перанясення спяваецца гімн “Слаў, язык мой, таямніцу”.
Табернакулюм пусты, вечная лампадка гасіцца, а на алтары няма свечак, Імшала і абруса.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Навіцыят з’яўляецца часам кананічнай спробы, трываючай адзін год, якім пачынаецца законнае жыццё ў Таварыстве Божага Збаўцы. Мэтай фармацыі ў навіцыяце, якая мае месца ў Багне, з’яўляецца дакладнае распазнанне Божага паклікання, вопыт спосабу ўласнага жыцця ў нашам Таварыстве, а таксама прыгатаванне да складання законных шлюбаў. Навіцыянтам таварышыць у фармацыі ксёндз Магістр навіцыята, які з’яўляецца іх непасрэдным начальнікам.
У часе навіцыята працягваецца людская фармацыя, а таксама паглыбляе адносіны з Богам праз малітву і святыя сакраманты. Паза гэтым навіцыят знаёміць з тэалогіяй і спецыфікай кансакраванага жыцця, апостальскай дзейнасцю сальватарыянаў, а таксама пазнае правілы Таварыства і пачынае ўводзіць іх у жыццё. Асаблівы націск на гэтым этапе пастаўлены на ўсведамленне канкрэтных патрабаванняў, выплываючых з жыцця паводле евангельскіх парад: убогасці, чысціні і паслухмянасці, а таксама форм сальватарыянскай апостальскай дзейнасці.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.