Разам з усім Касцёлам мы пачынаем перыяд вялікапоснага пакаяння. Пост у хрысціянскай традыцыі – гэта асаблівы час падрыхтоўкі да найважнейшых святаў года.
Пасыпанне галоў у Папялец павінна быць відавочнай прыкметай пачатку перыяду разважанняў пра крохкасць жыцця, пакаяння і малітвы. Каталік павінен у гэты час асабліва засяродзіцца на сваёй веры і духоўным жыцці. Ён павінен усвядоміць непазбежнасць смерці, а таксама малітвай, пастом і міласцінай адпакутваць за грахі.
Перыяд Вялікага Посту – гэта заклік да нас, каб кожны аднавіў уласнае жыццё, змяняючы тэмп сваёй паўсядзённай працы, і вярнуўся з больш моцнаю стараннасцю ў важных духоўных практыкаваннях, якія могуць ўнесці адпаведную жыццёвую разнастайнасць. Ісус Хрыстос у пачатку саракдзённай падрыхтоўкі да Вялікадня паказвае нам тры вельмі важныя спосабы асвячэння: малітву, пост і міласціну.
а. Малітва – гэта выпрабаванне і адзін са спосабаў выказаць нашу веру. Давайце паглядзім на нашу асабістую або сямейную малітву, канцэнтрацыю на ёй, ці адсутнасць увогуле, на парафіяльныя малітоўныя прапановы, такія як Крыжовы Шлях, Песні Жальбы, Парафіяльныя рэкалекцыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. Паспрабуем паклапаціцца пра яшчэ больш прыгожае перажыванне нядзелі як святочнага дня.
б. У нашым духоўным станаўленні адыгрывае важную ролю пост, выкліканы найперш верай. Усе рэлігіі называюць пост не толькі сродкам для лячэння цела, але больш за ўсё спосабам аднаўлення духу. Пост або ўстрыманне ад непатрэбных заняткаў, забаў, задавальненняў умацоўвае нашу волю і дае большую эфектыўнасць малітве. Калі вучні спыталі Ісуса, чаму яны не маглі выгнаць злога духа, то пачулі адказ, што некаторыя віды злога могуць выйсці толькі праз малітву і пост. Як шмат розных праяў злога духа нам трэба яшчэ выкінуць. Не будзем жа бяздзейнічаць. Адным з галоўных ворагаў чалавека з’яўляецца алкаголь. Алкаголь наносіць шкоду многім сем’ям і разбурае жыццё чалавека. Добра ведаем, што ў нашай парафіяльнай супольнасці многія сем’і пакутуюць ад праблем, звязаных са злоўжываннем алкаголю. Яшчэ адной небяспекай чалавека, асабліва дзяцей і моладзі, у цяперашні час становіцца тэлевізар і інтэрнэт, асабліва пры іх выкарыстанні без абмежаванняў і кантролю. Варта падумаць пра тое, колькі часу мы прысвячаем гэтым “сучасным ідалам”. Няхай час посту будзе магчымасцю адмовіцца ад алкаголю і скараціць час, які затрачваецца на тэлебачанне і інтэрнэт.
в. Часта мы звяртаемся да іншых людзей, просячы аб міласэрнай дапамозе. Шчодрасць некаторых нас здзіўляе. Міласціна лечыць ад эгаізму, што дазваляе думаць не толькі аб сваіх уласных патрэбах і спажыванні, але і вучыць глядзець шырэй і дзяліцца тым, што маем з бяднейшымі за нас. Заахвочваем дзяцей і моладзь, а таксама сем’і даваць велікапосную міласціну. Будзем жа сведкамі любові.
Шаноўныя, таксама рэкамендуем вам прысвячаць больш часу сваёй сям’і шляхам сумесных размоў, чытання Евангелля і каталіцкай прэсы, да якой цяпер ёсць доступ. Трэба толькі захацець гэтым скарыстацца. Усё гэта дапаможа нам паглыбіць уласную веру, каб ведаць вучэнне Касцёла і рухацца ў бок нашага Настаўніка і Госпада Ісуса Хрыста.
Падчас Вялікага Посту ў касцёлах адпраўляюцца спецыяльныя набажэнствы: у пятніцу “Крыжовы шлях”, у нядзелю “Песні жальбы”. Запрашаю ўсіх вас прыняць удзел у гэтых урачыстасцях.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Гэтая ноч, якая ахінула зямлю, — вялікая і святая. У суботу а 22й гадзіне ў нашай браслаўскай парафіі распачалася вігілія Вялікай ночы, Пасхальная літургія Змёртвыхпаўстання — найвялікшае і найважнейшае свята Касцёла. Гэтая літургія мае ў сабе многа духоўнага багацця і сімволікі новага жыцця ў Хрысце: святло – слова – вада і вячэра. Гэтыя знакі складаюць галоўны змест чарговых частак літургіі Пасхальнай вігіліі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77. Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.