Не марнуйце Посту!
 
"Навярніцеся да Мяне ўсім сваім сэрцам, праз пост і плач, галашэнне. Раздзірайце аднак сэрцы вашыя, а не вопрадку!"
На пачатку Вялікага Посту Касцёл накіроўвае да кожнага з нас запрашэнне змяніць жыццё, гэта значыць да навяртання. Павінны памятаць, што навяртанне павінна адбыцца ў сэрцы чалавека, у нашым унутраным жыцці, а не толькі ў відавочных занаках, вонкавых жэстах. Натхнёны аўтар выразіў гэта так: Раздзірайце аднак сэрцы вашыя, а не вопрадку!”
 
Пасыпаць галовы асвечаным попелам, гэта вонкавы знак. Гэта тады чуем: “Навярніцеся і паверце ў Евангелле”, або: “Памятай чалавек, што ты прах і ў прах ператворышся”. З гэтым вонкавым жэстам трэба злучыць наш унутраны абавязак, у якім будзе пакладзена новая якасць жыцця. Менавіта ў гэтым моманце падымаем духоўны абавязак на ўвесь Вялікі Пост. Які? Любы. Кожны паводле сваіх магчымасцяў.
 
Сённяшняе Евангелле дае тры прапановы: малітва, пост і міласціну. Таму мы можам забавязацца дадатковай малітвай: удзел у набажэнствах Крыжовага Шляху, ці штодзённа адмаўляць: "Літанія да Крыві Хрыста", і можа быць , нават набожны ўздых: “Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі”. Ініцыятыва можа быць вельмі шырокай.
 
Другой сферай нашых посных ахвяраў могуць быць рэчы, якія спажываем.
Перад усім трэба адказацца ад таго, што вельмі люблю. Матывацыяй гэтаму ёсць Бог. Значыць адказваюся ад нечага, што люблю, таму што вельмі люблю Бога. З любові да Яго бяру гэтае вырачэнне. Адначасова не можам забываць, што плёны майго адказу-вырачэння накіроўваю да чалавека, які патрабуе матэрыяльнай падтрымкі. Напрыклад: Адкажуся ад цукерак, салодкага, мясных страваў, сігарэт, алкаголю,…таму што вельмі люблю Бога. Адкладзеныя, сэканомленыя грошы за перыяд шасці тыдняў посту, аддаю тым, хто патрабуе дапамогі. А касцельная арганізацыя “Карытас” можа дапамагчы з раздзяленнем гэтых сродкаў.
 
Трэцяя прапанова з сённяшняга Евангелля гэта міласціна. Гэта гэта дробная матэрыяльная дапамога для патрабуючых. Такіх повадаў вельмі шмат кожны дзень. Толькі павінны гэта рабіць вельмі абдуманна, з усёй адказнасццю, каб наша міласціна не стала повадам зла, грэху іншага чалавека. Павінны быць глыбока перекананыя, што падтрымліваючы кагосьці матэрыяльна не прычыняемся да яго маральнага упадку.
 
Такім чынам на парозе Вялікага Посту возьмем нейкія пастановы, бо да кожнага з нас Бог накіроўвае запрашэнне”: “Навярніцеся да Мяне ўсім сваім сэрцам, праз пост і плач, галашэнне. Раздзірайце аднак сэрцы вашыя, а не вопрадку!”