Умілаваныя Парафіяне!
 
Набліжаецца асаблівы час для Касцёла - ВЯЛІКІ ПОСТ. Час пакуты, навяртання, паляпшэння, а таксама паглыблення сяброўства з Богам, які так моцна палюбіў чалавека, што з любові да кожнага з нас прыняў смерць на крыжы. Каля гэтай праўды не можам прайсці абыякава, не можам забыць і адкінуць гэтую Любоў! Як веруючыя людзі, мы не можам маўчаць пра факт смерці Бога, бо для гэтага мы былі вызваленыя з путаў смерці, каб маглі жыць вечна. Будзем жа сведкамі Любові. Пасхальны перыяд, да якога рыхтуемся, павінен быць для нас школай, дзе вучаць глядзець на Любоў і казаць пра яе ў перспектыве змёртвыхпаўстання і адноўленнага ў ім чалавецтва.
 
Не адкладаем на заўтра, але ўжо сённа дазволім, каб добры і Міласэрны Бог мог у нас дзейнічаць і аднаўляць нас на сваё падабенства. Давайце карыстацца пабожнымі духоўнымі практыкаваннямі, якія прапаноўваюцца нам у часе Вялікага Посту, прымем збаўчыя пакуты. Далучымся да дабрачынных акцый. Запрашаю ўстрымацца ці адмовіцца ад алкаголю, бо традыцыйна на Вялікі Пост прымаем розныя пастановы і адрачэнні.  Можам гэтыя нашы адрачэнні паказаць, запісаўшы іх у Парафіяльную Кнігу Цвярозасці. Гэта важнае сведчанне, што жыццё без алкаголю можа быць радасным і поўным.
 
Можа маеш праблемы з самім сабой, адчуваешь сябе згубленым, балюча раняць Цябе грахі, адчуваеш, што ўвесь свет валіцца, прыйдзі сюды, у Санктуарый, і выкарыстай ласку, якая плыве з сакрамэнтаў, а менавіта з сакрамэнта пакуты. Сваю дапамогу абяцае сам Езус, менавіта ў гэтым асаблівым часе, які перажываем, Годзе Міласэрнасці, абвешчаным Папам Францішкам. Парафія, да якой належыш - гэта асаблівае месца ў Годзе Міласэрнасці, бо тут  знаходзіцца адна з Брам Міласэрнасці, ўстаноўленых у нашай дыяцэзіі біскупам Алегам Буткевічам. Хачу табе нагадаць, дарагі Парафіянін і Парафіянка, каб, як піша Святы Айцец, “юбілейны адпуст быў для кожнага аднолькавым досведам Божай міласэрнасці, якая выходзіць насустрач усім з абліччам Айца, які прымае і прабачае, цалкам забываючы зроблены грэх”. Каб атрымаць адпуст, трэба здзейсніць кароткую пілігрымку да Святых Дзвярэй у наш Санктуарый. Тут таксама ёсць магчымасць атрымаць адпуст. Важна, каб гэты момант быў паяднаны перад усім з сакрамэнтам паяднання, Эўхарыстыяй, а таксама разважаннем над міласэрнасцю. Абавязковым будзе, каб гэтыя ўрачыстасці суправаджала вызнанне веры, малітва за Папу, а таксама ў інтэнцыях, якія ён носіць “у сэрцы для дабра Касцёла і ўсяго свету”. Заахвочваю цябе, Брат і Сястра, падчас Вялікага Посту скарыстаўся з гэтай вялікай ласкі і прыйшоў  да Міласэрнага Айца, які чакае Цябе!!!!
 
Вас хворыя, церпячыя і ў старэйшым узросце, якія асаблівым чынам дасвядчаеце крыж у сваёй штодзённасці, давяраем Богу, каб Вас узмоцніў у змаганні са сваімі слабасцямі. Просім таксама аб малітве ў інтэнцыі нашай парафіяльнай сям’і.
 
Горача прашу, няхай ніхто з Вас не адсутнічае падчас святкавання Уваскрашэння Пана 27 сакавіка - найважнейшых святаў за ўвесь год і, тыдзень пазней, у нядзелю Божай Міласэрнасці, 3 красавіка, калі гэта свята было ўстаноўлена па прсьбе самога Хрыста: “Хачу, каб гэты абраз, які намалюеш пэндзалем, быў урачыста асвечаны ў першую нядзелю пасля Змёртвыхпаўстання, гэта нядзеля будзе святам Міласэрнасці”!!!
 
Каханыя дзеці, Дарагая Моладзь, блізкія майму сэрцу Браты і Сёстры, жадаю Вам шмат дароў Уваскрослага і Міласэрнага Бога на час Вялікага Посту, а праз гэта добрага прыгатавання да Святаў Вялікадня.
 
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд
Пробашч