Са старажытных часоў у Папялец адбывалася споведзь, а ў Вялікі чацвер — паяднанне праз прабачэнне з Богам і Касцёлам усіх тых, хто прыступіў у Папялец да споведзі. Напэўна, таму сёння існуе звычай парафіяльных рэкалекцый, злучаных з навукай і магчымасцю прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Такое патрабаванне Касцёл ставіць перад чалавекам таму, што адзін з касцёльных загадаў — «прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння». Гэтая споведзь з’яўляецца неабходнай умовай, каб святкаваць Вялікдзень у прымірэнні з Богам, сабой і бліжнім. Гэта духоўная падрыхтоўка да ўваскрасення Хрыста.
 
 
Праграма вялікапостных рэкалекцый
 
Пятніца 07.04.2017
 
08.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх, Крыжовы Шлях па-польску
18.15 - Крыжовы Шлях па-беларуску
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Катэхэза для бацькоў
 
Субота  08.04.2017
 
08.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для моладзі
 
Нядзеля 09.04.2017
 
08.30 - Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Урачыстая працэсія  з пальмамі
 - Св. Імша і навука для ўсіх
12.30 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
16.30 - Св. Імша ў капліцы ў бальніцы, навука для хворых
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх   
 
Магчымасць споведзі ў пятніцу і суботу
7.30, 10.00, 17.30.