Па запрашэнні пробашча нашай парафіі іх праводзіў кс. Андрэй Шут. Святар прысвяціў свае пропаведзі тэме спакусаў. І прапанаваў паглядзець на іх, як на дар Божы.
 
Рэкалекцыяніст нагадаў пра тое, якім чынам д'ябал спакушаў Езуса ў пустыні, і падобным чынам падыходзіць да ўсіх людзей праз спакусы цела, вачэй і пыхі. Але Бог дапускае выпрабаванні дзеля таго, каб чалавек праявіў сваё дабро і веру, каб умацоўваўся ў сваіх цнотах. 
 
Ксёндз Андрэй нагадаў, што фундаментам веры з'яўляецца першая Божая запаведзь. Бо калі шануем Бога, хочам рабіць, як Ён кажа. 
 
"Мы патрабуем сапраўдную ежу: Божыя загады, любоў да Бога. Тады нічога нам не пашкодзіць. Выпрабаванні скончацца, але з Богам мы застанемся, і будзем шчаслівыя, што вытрымалі", - адзначыў ксёндз Андрэй.
 
Фота Ірыны Гайдмовіч