З 18 па 22 лютага ў Кракаве адбыўся XXXIII Капітул польскай правінцыі Таварыства Боскага Збаўцы (Сальватарыянаў). Капітул ‒ гэта орган улады ў правінцыі. Удзел у капітуле прыняў і пробашч нашай парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS.
 
Дадзены капітул меў на мэце ажыццяўленне рэзалюцыі XIX Генеральнага капітула таварыства, які праходзіў у жніўні і верасні мінулага года ў Германіі. 
 
«Сальватарыяне, якія сабраліся на XXXIII Капітуле польскай правінцыі Таварыства Боскага Збаўцы, уважліва прыслухоўваючыся да паведамлення ХІХ Генеральнага капітула, углядаючыся ў нашага Боскага Збаўцу, у надзеі на заступніцтва Маці Збаўцы, Найсвяцейшай Марыі ад апосталаў і святых апекуноў таварыства, шчыра жадаючы добрасумленна выконваць харызму, дадзеную нам айцом Францішкам Марыя ад Крыжа Ярданам, выказваюць гатоўнасць ісці да ўсіх людзей, распальваць ў іх любоў да Бога і ўсяго стварэння. Мы лічым сябе неад'емнай часткай міжнароднай супольнасці, якую разглядаем як вялікую каштоўнасць, і хочам будаваць адзінства ў разнастайнасці культур і нацыянальнасцяў», ‒ чытаем у рэзалюцыі па выніках капітула.
Таварыства Боскага Збаўцы (Сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 года. Заснавальнікам закону з’яўляецца ксёндз Францішак Марыя ад Крыжа Ёрдан.
 
На сённяшні дзень у Беларусі Сальватарыяне працуюць толькі ў Віцескай дыяцэзіі — у Браславе, Урбанах, Слабодцы і Віцебску.
 
Па матэрыялах
www.sds.pl