Падчас школьных канікул 26-27 сакавіка пад апекай  ксяндза Уладзіміра адбыўся супольны выезд міністрантаў у Віцебск.

Хлопцы разам са сваім душпастырам у першы дзень падарожжа (які атрымаўся вельмі насычаным) наведалі цэнтр горада, пабывалі ў розных цэрквах і азнаёміліся з іх архетэктурай і інтэр'ерам, пабачылі шмат помнікаў вядомых асобаў і памяці ІІ Сусветнай вайны. Пасля экскурсіі на начлег міністрантаў прыняў пробашч сальватарыянскай парафіі Святога Духа ксёндз Андрэй Вашчук SDS. Пасля супольна зладжаннай вячэры, быў час на інтэграцыйныя гульні і прагляд фільму. 

Другі дзень распачаўся супольнай малітвай і Эўхарыстыяй. Пасля малітваў зладзілі снеданне і пачалі збірацца і прыбіраць пакоі, бо пасля абеду быў запланаваны прагляд мультфільму «Як прыручыць дракона3» у віцебскім кінатэатры. Пасля агляду мультфільму ўсе задаволенныя выехалі ў Браслаў. Міністранты выяўлялі жаданне застацца яшчэ на пару дзён ў Віцебску, але гэта было немагчыма, бо ў нашай парафіі распачыналіся велікапосныя рэкалекцыі.

 Кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS