Не за гарамі ўжо лета. Для школьнікаў ‒ гэта час адпачынку, а для бацькоў ‒ клопату пра арганізацыю вольнага часу ў дзяцей. Па добрай традыцыі, святары і законныя сёстры нашай парафіі дапамогуць і сёлета бацькам у клопаце пра дзяцей і таму запрашаюць на «Канікулы з Богам».
Для самых маленькіх дзетак (з 4 да 8 гадоў), якія удзельнічалі ў катэхэзах, летнік адбудзецца з 3 па 7 чэрвеня ў кляштары сясцёр Эўхарыстак.  Абавязковы папярэдні запіс.
З 3 па 8 чэрвеня (панядзелак – субота) запрашаем дзяцей ад 9 да 14 год на канікулы з Богам у Шуміліна, кошт 40 рублёў. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі.
Пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі «Канікулы з Богам» для дзяцей да 12 гадоў з 8 па 12 ліпеня і для моладзі ад 13 гадоў з 15 па 19 ліпеня
 
Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі.