27 красавіка ў Віцебску адбыўся фінальны этап дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Бібліі, арганізаванага дабрачыннай арганізацыяй «Карытас». Конкурс праходзіў па зместу Кнігі Быцця і Евангелля паводле Лукі.
 
З браслаўскага дэканату выйшлі ў фінал і нашыя міністранты Арцём Піскун і Міхаіл Шульгоўскі. Пасля першага тэсту 2 катэгорыі (старэйшыя), у якім бралі ўдзел каля 15 чалавек, нашыя ўдзельнікі не трапілі ў семёрку найлепшых. Семярых чакалі вусныя пытанні, пасля якіх выявілі пераможцаў.
 
Пераможцы дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання:
1 катэгорыя:
Барыла Данііл — парафія Узвышэння Святога Крыжа (Шаркаўшчына), катэхет Галіна Трызна;
Ушак Мілена – Капліца Святога Юзафа (Друйск, Мёрскі дэканат), катэхет с. Лілія Дарожка;
Вілінец Вікторыя — парафія Святога Антонія Падуанскага (Віцебск), катэхет с. Мажэна Вельгус;
 
2 катэгорыя:
Панько Дамініка — парафія Святога Антонія Падуанскага (Віцебск), катэхет с. Мажэна Вельгус;
Аляхновіч Дарына — парафія Узвышэння Святога Крыжа (Шаркаўшчына), катэхет Галіна Трызна;
Руткоўскі Станіслаў — парафія Узвышэння Святога Крыжа (Шаркаўшчына), катэхет Галіна Трызна.
 
Дзякуем нашым маладым парафіянам за ўдзел у конкурсе. 
 
Тэкст і фота
кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS