ЗАПРАШАЕМ НА ЛЕТНЮЮ ШКОЛУ КАСЦЁЛЬНАГА СПЕВУ
12 - 17 ЖНІЎНЯ 2019 г.
ЗАПРАШАЕМ
У САНКТУАРЫЙ МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ
Г. БРАСЛАЎ
НА ЛЕТНЮЮ ШКОЛУ КАСЦЁЛЬНАГА СПЕВУ
Мастацкі кіраўнік Уладзімір Неўдах
У праграме:
-
Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
-
Супольны харавы спеў
-
Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
-
Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў)
Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаем парафіяльныя хары, вакалістаў, усіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны). Музыкантаў просім мець свае музычныя інструменты.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 12 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне.
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне. Па магчымасці просім мець спальнік.
Кульмінацыя тыдня заняткаў – спеў падчас Святой Імшы 17 жніўня на галоўнай урачыстаці МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ.
Па пытаннях удзелу і запісу просім звяртацца
арганістка Іна Сапун +37529-7157342 Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
або на адрас: Парафія Нараджэння Маці Божай, вул. Савецкая, 1
г. Браслаў 211970 Віцебская вобл.
тэл./факс +375-2153-65236
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS пробашч +37529 7105037
Папярэдні запіс абавязковы.
P. S. Як праходзіла Школа Касцёльнага Спеву ў мінулым годзе?! - Глядзі ТУТ i ТУТ