На працягу некалькі гадоў сёстры эўхарысткі ў Браславе апякуюцца дарослымі з Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў, што пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ужо другі год штотыднёвыя сустрэчы на духоўныя тэмы для такіх асоб праводзіць сястра Кацярына Папакуль SJE. А на мінулым тыдні яна арганізавала своеасаблівыя рэкалекцыі для іх з наведваннем святыняў у Відзах, Далёкіх і Опсе.
Двухдзённая паездка была напоўнена не толькі экскурсіямі па касцёлах і наведваннем сядзібы Плятэраў у Опсе, але мела і багатую малітоўную праграму. Спачатку браслаўчане наведалі касцёл у Відзах, а затым накіраваліся ў парафію ў Далёкіх, дзе ў іх быў абед, святая Імша, вечаровыя размовы пры вогнішчы і прагляд фільма, які вучыў радавацца кожнаму дню, нягледзячы на цяжкасці. Наступны дзень распачаўся таксама з малітвы, была і праца ў групах, накіраваная на развіццё адказнасці за сябе і іншых, а таксама Крыжовы шлях, які правёў ксёндз Андрэй Бочар. У разважаннях крыжовай мукі Хрыста святар заклікаў людзей з асаблівасцямі развіцця зразумець, што нават калі яны нічога не могуць зрабіць фізічна, то могуць маліцца. Бо іх малітва, малітва церпячых людзей, вельмі дапамагае іншым.
«На нашых сустрэчах мы пазнаём тое,чаму вучыў Езус. Мы часта чытаем Божае слова і вучымся прымяняць яго ў жыцці, у канкрэтных сітуацыях, ‒ падзялілася з намі сястра Кацярына. ‒ Вучу іх бачыць у кожным чалавеку Езуса. Каб разумець, што калі крыўдзім кагосьці, то крыўдзім Езуса, калі пляткарым, то кажам напраўду пра Езуса. А калі іншаму скажам добрае слова ці ўсміхнёмся, то таксама робім гэта самому Богу. У гэтыя дні для іх была таксама магчымасць вучыцца размаўляць з Богам падчас выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту і атрымаць дар прабачэння і аднаўлення ў сакрамэнце споведзі».
«Цэнтр дзённага знаходжання інвалідаў шмат робіць для такіх асоб, яны адчуваюць сябе патрэбнымі. А я падкрэсліваю ім, што іх малітва вельмі патрэбна іншым, і праз яе шмат могуць зрабіць», ‒ дадала сястра.
У рэкалекцыях прынялі ўдзел 10 чалавек. Сярод іх не толькі католікі, але і асобы іншых канфесій.
Вялікая пятніца - гэта дзень, у якім найглыбей перажаваем муку, укрыжаванне і смерць Збавіцеля. Гэта дзень жалю і смутку, гэта дзень цішыні.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).
Супольнасць Сальватарыянаў прысвечана Божаму Збаўцу (Сальватору), а яго апекунамі з’яўляюцца:
Найсвяцейшая Панна Марыя Маці Збавіцеля
Апосталы,
Святы Міхаіл Арханёл,
Святы Юзаф.
Галоўнай урачыстасцю з’яўляецца ўрачыстасць Нараджэння Пана і Збаўцы (25 снежня).
Галоўным марыйным святам з’яўляецца Ўрачыстасць Маці Збаўцы (11 кастрычніка).
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП (8 снежня) супольнасць адзначае дзень свайго заснавання і ў гэты дзень сальватарыяне аднаўляюць свае законныя абяцанні.
Супольнасць шануе таксама Марыю як Валадарку Апосталаў, а таксама ўспамінае благаслаўлёную Марыю ад Апосталаў, сузаснавальніцу сясцёр сальватарыянак (5 верасня).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.