Вернікі нашай парафіі далучыліся да брацтва кармэліцкага шкаплера
У суботу 19 мая ў нашу парафію завітаў айцец кармэліт босы Юрый Находка OCD. Святар жадаў распавесці пра сутнасць такого сакрамэнталія як шкаплер, і прыняў у брацтва шкаплера ўсіх жадаючых.
«Кожны з нас хоча мець пэўную дапамогу ў дарозе да Неба, каб гэты шях да нашай Нябеснай Айчыны быў лягчэйшым. Мы хочам карыстацца рэлігійнымі рэчамі, якія маем», ‒ адзначыў святар і нагадаў, што шкаплер– гэта адзін з сакрамэнталіяў Касцёла, а таксама распавёў гісторыю марыйных абяцанняў тым, хто штодзённа носіць шкаплер.
«Шкаплер ‒ гэта бачы знак нашай прыналежнасці Богу. Пабожна насіць шкаплер ‒ значыць жыць паводле Божых запаведзяў, імкнуцца да святасці паводле свайго стану. Значыць прынамсі раз у дзень памаліцца праз заступніцтва Маці Божай «Тваёй абароне аддаёмся», памятаць пра нядзельную Імшу, пра асабістую малітву, развіваць сваю веру. І ў гэтым развіцці Маці Божая будзе нам дапамагаць. Але Маці Божай нас не збавіць, яна вядзе нас да Бога», ‒ распавядаў айцец Юрый.
Манах кармэліт перасцярог вернікаў ад надавання шкаплеру празмернага значэння. Шкаплер ‒ гэта толькі кавалак тканіны, «не ён збаўляе нас, а Божая ласка». Але кожны з нас патрабуе смвалаў, якія нас падтрымліваюць у нашай веры. Шкаплер нагадвае аб пастаяннай Божай апецы над намі.
Пасля святой Імшы вялікая колькасць вернікаў была прынята ў брацтва шкаплера.
З гісторыі шкаплера
На пераломе ХІІ–ХІІІ стагоддзяў на гары Кармэль у Палестыне ўзнікла новая супольнасць пустэльнікаў, якіх пазней назвалі кармэлітамі. Яны вялі жыццё, поўнае малітвы і пакуты, па прыкладзе св. Іллі і называлі сябе Братамі Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль. У першай палове ХІІІ стагоддзя пераслед з боку мусульманаў прымусіў манахаў пакінуць Святую Зямлю і перабрацца ў Еўропу. Новы лад жыцця, іншая культура, а таксама непрыняцце манахаў мясцовым духавенствам сталі прычынай крызісу, у якім апынуліся кармэліты. Тады генерал ордэна Сымон Сток, пабожны англійскі кармэліт, прасіў Панну Марыю, каб захавала прысвечаны ёй ордэн. Паводле традыцыі, Маці Божая з’явілася яму ноччу з 15 на 16 ліпеня 1251 года і, паказаўшы шкаплер, які быў верхняй часткай манаскага габіта, учыніла яго знакам сваёй асаблівай матчынай апекі: «Гэта будзе прывілея для цябе і для ўсіх кармэлітаў: хто ў ім памрэ, не спазнае агню пякельнага». Праз семдзесят гадоў пасля гэтай падзеі папа Ян ХХІІ у так званай суботняй буле ад 3 сакавіка 1322 г. да ранейшых прывілеяў (захаванне ад агню пякельнага, асаблівая апека ў небяспецы душы і цела) дадаў яшчэ суботнюю прывілею, якая датычыць абяцання Маці Божай, што ў першую суботу пасля смерці яна выбавіць з чысца таго, хто пабожна насіў шкаплер.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Супольнасць Сальватарыянаў прысвечана Божаму Збаўцу (Сальватору), а яго апекунамі з’яўляюцца:
Найсвяцейшая Панна Марыя Маці Збавіцеля
Апосталы,
Святы Міхаіл Арханёл,
Святы Юзаф.
Галоўнай урачыстасцю з’яўляецца ўрачыстасць Нараджэння Пана і Збаўцы (25 снежня).
Успамін благаслаўлёнага Францішка Марыі ад Крыжа Ярдана - заснавальніка (21 ліпеня)
Галоўным марыйным святам з’яўляецца Ўрачыстасць Маці Збаўцы (11 кастрычніка).
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП (8 снежня) супольнасць адзначае дзень свайго заснавання і ў гэты дзень сальватарыяне аднаўляюць свае законныя абяцанні.
Супольнасць шануе таксама Марыю як Валадарку Апосталаў, а таксама ўспамінае благаслаўлёную Марыю ад Апосталаў, сузаснавальніцу сясцёр сальватарыянак (5 верасня).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.