Не паспела яшчэ распачацца лета, як колькасць вернікаў на Імшах пачала змяншацца. Заканчэнне катэхез у дзяцей, зразумела, не азначае магчымасці не наведваць святыя Імшы, але пра гэта павінны дбаць бацькі. А вось што рабіць, калі праводзіш лета на хутары, на лецішчы ці на курорце, дзе там шукаць Бога?
Паспрабуем разам знайсці адказ на гэтае пытанне.
Неабходнасць адпачынку
У артыкуле пра сутнасць адпачынку пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд адзначаў, што адпачынак ‒ «гэта не прывілея для багатых, а натуральная патрэба кожнага чалавека», але ён «не павінен перакрэсліваць Бога: удзел у нядзельнай святой Імшы, малітву, прыняцце святых сакрамэнтаў».
«Хоць на кароткі час, але неабходна адарвацца ад штодзённасці, паглядзець на сябе “з боку”, расслабіцца і набрацца новых сіл, бо чалавек – не машына і час ад часу патрабуе святога спакою. Да таго ж адпачынак спрыяе і таму, што чалавек атрымлівае шмат новых уражанняў, здольны па-новаму паглядзець на сваю працу; гэта важна. А паколькі гаворым цяпер пра тое, што адпачынак аднаўляе нас перш за ўсё фізічна, то параіў бы такую справу: адпачываць патрэбна так, каб усе клопаты, што былі перад гэтым, пакінуць, на некаторы час “забыцца” пра іх, не вяртацца нават у думках, даць адпачыць сваёй галаве… Калі чалавек, паехаўшы нават на мора, будзе бясконца вяртацца да праблемаў на сваёй працы, ён атрымае бяссонніцу, муку, і гэта ніяк не будзе добрым адпачынкам, а марна затрачаным часам. Хрыстус не хоча, каб мы перасільваліся сваёй працай. Праца звыш меры таксама грэх, падобна, як і лянота. Езус дае параду ўсім: “Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце” (Мк 6, 31)» ‒ падкрэсліў святар.
Дзе маліцца падчас адпачынку?
Адпачынак патрэбен усім (нават калі ён праходзіць на градках з бульбай)). Што ж рабіць з малітвай і ўдзелам у святой Імшы? Ну, для таго, каб маліцца, чалавеку нічога не патрэбна, акрамя часу. Як дадае пробашч, «католік памоліцца там, дзе адпачывае, супольнай малітвай са сваёю сям’ёю, з блізкімі. Таму, адпраўляючыся ў падарожжа, бярыце з сабою малітоўнік, ружанчык, крыжык – усё, што яднае вас з Езусам Хрыстом і што дапаможа вам не страціць з Ім сувязь падчас адпачынку».
Так што тут усё зразумела. А наконт нядзельнай літургіі ‒ трэба шукаць святыню (прычым у адсутнасці каталіцкай католік можа наведваць праваслаўную літургію, а таксама скарыстацца з сакрамэнтаў у Праваслаўнай Царкве).
Як адзначаў ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі ў адным з нумароў парафіяльнай газеты, «трэба памятаць, што Касцёл Каталіцкі і Праваслаўны ‒ гэта братнія Касцёлы і маюць адны карані і апостальскую правапераемнасць. Азначае гэта, што ўсе сакрамэнты для хрысціяніна годныя як ў Каталіцкім Касцёле, так і ў Праваслаўнай Царкве. Таму можна ў такіх сітуацыях пайсці ў праваслаўную царкву. Калі хто кажа, што праваслаўнаму нельга ісці ў каталіцкі касцёл, то гэта не згодна з вучэннем праваслаўя. Апостальская правапераемнасць азначае непрырыўнасць біскупаў (пачаўшы ад апосталаў) законна абраных і кансэкраваных, якія захоўваюць і пераказваюць праўды веры».
Адшукаць месцазнаходжанне святыні дапаможа інтэрнэт (у нашыя часы не будзе складанасці знайсці адрас касцёл ці то ў беларускай вёсцы, ці на сусветных курортах). Варта толькі пра гэта паклапаціцца загаддзя.
Калі ж ваша падарожжа пачынаецца ў нядзелю, то пажадана схадзіць напярэдадні, у суботу, на вячэрнюю Імшу ў сваёй парафіі.
Калі ж касцёла ці царквы ў краіне ці мясцовасці вашага прабывання няма, то памятаем, што можна ўдзельнічаць у літургіі, якая транслюецца онлайн на радыё ці тэлебачанні. На беларускай мове гэта:
Радыё Марыя (radiomaria.by). Святая Імша па буднях у 07.15 і 18.30, у нядзелю ‒ у 11.00 і 18.30.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё (radio1.by ці 105.7 ці па так званай радыё кропцы). Святая Імша кожную нядзелю ў 08.15.
Ну і нарэшце: калі ні святыні, ні інтэрнэту на вашым курорце няма, то і граху няма. Але, калі вы маеце жывыя, а не фармальныя адносіны з Богам, то кожны дзень будзеце перажываць у Божай прысутнасці, што немагчыма без штодзённай асабістай малітвы. Спадзяёмся, што нашыя парады дапамогуць вам не згубіць адносіны з Богам, і жадаем усім прыемнага і плённага летняга адпачынку!
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Супольнасць Сальватарыянаў прысвечана Божаму Збаўцу (Сальватору), а яго апекунамі з’яўляюцца:
Найсвяцейшая Панна Марыя Маці Збавіцеля
Апосталы,
Святы Міхаіл Арханёл,
Святы Юзаф.
Галоўнай урачыстасцю з’яўляецца ўрачыстасць Нараджэння Пана і Збаўцы (25 снежня).
Успамін благаслаўлёнага Францішка Марыі ад Крыжа Ярдана - заснавальніка (21 ліпеня)
Галоўным марыйным святам з’яўляецца Ўрачыстасць Маці Збаўцы (11 кастрычніка).
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП (8 снежня) супольнасць адзначае дзень свайго заснавання і ў гэты дзень сальватарыяне аднаўляюць свае законныя абяцанні.
Супольнасць шануе таксама Марыю як Валадарку Апосталаў, а таксама ўспамінае благаслаўлёную Марыю ад Апосталаў, сузаснавальніцу сясцёр сальватарыянак (5 верасня).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.