3-7 чэрвеня ў кляштары сясцёр эўхарыстак праходзіў летнік для дзяцей 4-8 гадоў. Штодня з 25 дзеткамі займалася сястра Кацярына Папакуль SJE, а дапамагала ёй у гэтым моладзь парафіі.
 
Кожны дзень распачынаўся малітвай, была катэхеза, гульні на свежым паветры, пазнавальныя забавы і, канечне, святая Імша, у якой дзетак вучылі ўдзельнічаць з большай пашанай і ўвагай. За гэты час дзеці шмат даведаліся пра Бога і з радасцю спявалі песні на святой Імшы. На кожны дзень было таксама запланавана пазнавальнае мерапрыемства: паездка на гару Маяк, наведванне жывёлаў у вальерах, паход на Замкавую гару і іншае. 
 
Бацькі дзяцей-удзельнікаў летніка шчыра дзякуюць сястры Кацярыне за клопат пра духоўнае і фізічнае развіццё дзетак, а таксама юнакам і дзяўчатам, якія дапамагалі ў правядзенні летніка!
 
Святлана Жылевіч