Дарагія вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь! Запрашаем вас на штогадовую сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца з 22 па 25 ліпеня 2019 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.
 
Умовы ўдзелу:
  • узрост: 14-35 год (для моладзі 14-15 год патрэбны апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў);
  • начлег: у сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат і спальнік);
  • асабісты ўклад: 10 руб. ад удзельніка (арганізатары могуць звольніць ад укладу пры цяжкім матэрыяльным становішчы);
  • рэгістрацыя: абавязковая да 14 ліпеня;
  • запіс груп: абавязкова падаць назву парафіі, спіс удзельнікаў (імя і прозвішча, год нараджэння), кантактны тэлефон апекуна.
  • індывідуальны запіс: імя і прозвішча, год нараджэння, парафія, кантактны тэлефон.
 
Кантактная інфармацыя і запіс:
  • +375295664833 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко
  • e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • ВКонтакте: vk.com/ddm.vicebsk
Пачатак ДДМ — 22.07.2019, 17.00.
Заканчэнне 25.07.2019, 14.00.
 
Запрашаем таксама моладзь з іншых дыяцэзій нашай краіны.
 
Праграма сустрэчы будзе пададзена пазней.
 
кс. Алег Хмылко
душпастыр моладзі Віцебскай дыяцэзіі