У чацвер 13 чэрвеня, ва ўспамін святога Антонія Падуанскага, перад касцёлам была асвечана фігура гэтага святога. У Каталіцкім Касцёле ён лічыцца апекуном закаханых, сужэнцаў, падарожных, ахоўвае ад неўраджаю і дапамагае знаходзіць згубленыя рэчы.
Сёння адзначаецца таксама свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Падчас святой Імшы на 11 гадзін ксёндз Станіслаў Мжыглуд нагадаў пра сутнасць святарства і заклікаў вернікаў памятаць пра святароў у малітве.
«Напрацягу стагоддзяў Бог кліча на сваю службу таго, каго хоча. Кліча вельмі пабожных і не зусім пабожных людзей; кліча тых, хто з дзяцінства стаіць пры алтары і тых, хто ад гэтага алтара ўцякае. Паслугоўваецца людзьмі, якія не маюць асаблівых талентаў (напрыклад Маісей ці Ян Марыя Віянэй), але гэта не было для іх перашкодай для святасці. Святы Антоній, якога сёння ўспамінаем, быў вялікім прапаведнікам, абвяшчаў Евангелле, а праз яго заступніцтва шматлікія цуды адбываліся і адбываюцца па сённяшні дзень», ‒ распавёў ксёндз Станіслаў у гаміліі.
«Сёння, молячыся праз заступніцтва святога Антонія, які быў вялікім прапаведнікам Евангелля, які ўсё сваё жыццё аддаў для таго, каб прыводзіць людзей да Езуса Хрыста, будзем прасіць аб святасці нашых святароў, асабліва святароў з нашай парафіі, каб яны заўсёды былі верныя Хрысту, Найвышэйшаму і Вечнаму Святару», ‒ адзначыў пробашч.
Пасля Імшы ксёндз пробашч асвяціў фігуру святога Антонія.
Даведка:
Святы Антоній нарадзіўся ў 1195 г. у Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернандо. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.
Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэння застаўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казанням ён хутка стаў папулярным. Аднойчы паслухаць яго сабралася каля 30 тысяч чалавек! Пэўны час святы правёў у Францыі, а пасля вяртання ў Італію пасяліўся ў Падуі. Святы Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалогіі для Меншых Братоў, настаўнікам францішканцаў.
Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 г. і менш чым праз год быў кананізаваны. Рэліквіі святога Антонія знаходзяцца ў прысвечанай яму базыліцы ў Падуі, дзе адбываецца так шмат цудаў, што святы Бонавентура нават аднойчы сказаў: «Калі шукаеш цудаў, ідзі да Антонія». Святы быў абвешчаны доктарам Касцёла (doctor evangelicus — евангельскі доктар).
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.