На гэтым тыдні прыкасцёльная тэрыторыя напоўнена дзіцячымі галасамі і музыкай ‒ з 8 па 12 ліпеня ў нашай парафіі праходзяць «Канікулы з Богам» для дзяцей в узросце да 12 гадоў.
 
«Канікулы з Богам» ‒ гэта дні падчас школьных канікул, калі дзецям прапануюць правесці больш часу не толькі на свежым паветры і ў спартыўных гульнях, але і даведацца штосьці новае пра Бога і больш часу прысвяціць малітве. У праграме дня: святая Імша, набажэнствы, спартыўныя гульні, творчыя майстэрні, забавы і спевы. 
 
Як адзначыў ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі, адказны за правядзенне летніка, такія «Канікулы з Богам» дапамагаюць дзецям праз адпачынак наблізіцца да Бога. Сёлета ў іх прымаюць удзел каля 90 дзяцей не толькі з Браслава, але і з Мінска і Салігорска. Гэта дзеці не толькі з нашай парафіі, але і тыя, хто прыязджае на лета да бабуляў і дзядуляў. І для іх гэта таксама добрая магчымасць сустрэцца з Богам.
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч