Рэкалекцыі цвярозасці: адпачыць душой і аднавіць дух
З 18 па 21 ліпеня ў нашай парафіі праходзілі рэкалекцыі цвярозасці. Іх арганізатарам ужо некалькі гадоў з’яўляецца Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Анджэем Бочарам, пробашчам з Далёкіх.
Рэкалекцыі цвярозасці збіраюць усіх, хто сутыкнуўся з праблемай алкагалізму (як самі залежныя асобы, так і сузалежныя ‒ члены іх сем’яў). У гэтыя дні з удзельнікамі праводзяць сустрэчы і канферэнцыі псіхолагі, спецыялісты тэрапіі залежнасцей, а святар разам з імі моліцца і дапамагае пазнаць Бога і навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і праблемы. Тут дапамагаюць наладзіць і аднавіць адносіны з самім сабой і сваімі роднымі. Існуе магчымасць адпачыць на прыродзе, а ёсць і час на культурную праграму: сёлета ў межах рэкалекцый прайшоў музычны сэт-імправізацыя ў выкананні Аляксандра Велікасельскага і Галляша Сялявы.
У гэтым годзе ўдзел у рэкалекцыях прынялі каля 60 асоб з розных гарадоў Беларусі: Мінска, Шклова, Мёраў і іншых. Спадар Юрый Гапонік, спецыяліст тэрапіі залежнасцей у Гродзенскім клінічным цэнтры і адказны за Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі, кажа, што людзі прыехалі з розных куткоў Беларусі, але браслаўчане, на жаль, не скарысталіся з такой цудоўнай магчымасці.
«У вырашэнні праблемы алкагалізму перш за ўсё нельга хаваць сваю праблему. Яе варта прызнаць і тады шукаць дапамогі, каб вярнуцца да цвярозага жыцця», ‒ адзначыў спадар Юрый.
Хацелася б думаць, што ў нашым раёне няма праблем з алкагалізмам, але, як ведаем, гэта не так. Калі вы альбо вашы родныя пакутуюць ад алкагольнай залежнасці, вы можаце звярнуцца да:
1.Група ананімных алкаголікаў «Ісціна» ў г. Браславе (вул. Савецкая, 3). Сустрэчы праходзяць па нядзелях у 10.00.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:
+375 33 359 97 02
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
2.Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач» пры каталіцкай парафіі ў Бягомлі (Бягомль, вул. Кірава, 6).
Цэнтр аказвае дапамогу людзям, залежным ад алкаголю і наркотыкаў, незалежна ад полу, узросту і веравызнання. Тут прапануюць праграмы рэабілітацыі ад месяца да трох. Магчымы і кароткатэрміновыя курсы ў 3, 7, 14 дзён.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.