У нядзелю 28 ліпеня святую Імшу а 11 гадзіне цэлебравалі святары-юбіляры, якія вучыліся разам з ксяндзом Адамам Квяткоўскім SDS. Усе яны сёлета адзначаюць 25 гадоў святарства.
 
Усяго ў 1994 годзе завершылі навучанне ў Вышэйшай духоўнай семінарыі сальватарыянаў у Багна (Польшча) і атрымалі святарскае пасвячэнне 15 святароў, а таксама адзін брат законны. Цяпер яны працуюць у розных краінах свету: Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Германіі, Польшчы і Беларусі. А раз на некалькі гадоў сустракаюцца ў адной з парафій служэння аднакурсніка. У Браслаў да ксяндза Адама сёлета прыехалі 4 святара і адзін брат: кс. Караль Кульчыцкі SDS, кс. Славамір Сачыньскі SDS, кс. Пётр Ставаш SDS, кс. Дарыюш Кшышталовіч SDS і брат Марэк Лукашэвскі SDS. 
 
У прыгожую дату 25-годдзя святарства святары маліліся разам з браслаўскімі вернікамі і дзякавалі Богу за дар паклікання да манаскага жыцця.  
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч