8 верасня ў нашай парафіі адбылося асвячэнне новаадрамантаванай катэхетычнай залі ў будынку насупраць касцёла. Цяпер гэтая заля называецца «святліца» і спалучае ў сабе цэнтр для дзяцей і моладзі і катэхетычны клас.
Праект рэалізаваны праграмай «Польская дапамога», «Карытас Польшча» і «Карытас Віцебскай дыяцэзіі» і фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў РП
Пасля нядзельнай святой Імшы святары, катэхеты, дзеці і іх бацькі прыйшлі ў катэхетычны клас, каб разам памаліцца аб добрых плёнах навучання і за дабрадзеяў, якія фінансавалі дазены праект.
Размяшчаецца катэхетычны клас у тым жа месцы, што і раней, аднак цяпер тут ёсць новае тэхнічнае абсталяванне (камп’ютар, праектар і іншае), абноўлена мэбля, зроблены невялікая кухня з посудам і кухоннай тэхнікай. Усё гэта для таго, каб дзеці і моладзь маглі тут не толькі набываць новыя веды, але і разам праводзіць вольны час. Дырэктар «Карытас Віцебскай дыяцэзіі» ксёндз Андрэй Аніскевіч адзначыў, што дадзеная заля атрымала новае жыццё не толькі для правядзення тут катэхез, але і для іншых заняткаў, у тым ліку інтэграцыйных, куды змогуць прыходзіць дзеці з інваліднасцю, дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, з цяжкім становішчам у сям’і.
«Дадзеная святліца (цэнтр дзяцей і моладзі, спалучаны з катэхетычнай залай) створана для таго, каб дзеці маглі прыходзіць сюды пасля ўрокаў, каб маглі пабыць разам, каб тут праводзіліся розныя мерапрыемствы для іх. Каб тут дзеці маглі адчуць сябе як дома (для гэтага зроблена кухня), каб ім было тут утульна», ‒ адзначыў ксёндз Андрэй Аніскевіч.
Пробашч нашай парафіі ў сваю чаргу падзякаваў спонсарам за дапамогу і адзначыў, што тут плануецца праводзіць і разнастайныя гурткі, але больш канкрэтна казаць пра іх можна будзе крыху пазней.
У межах дадзенага праекту такія святліцы з’явіліся ў Глыбокім, Мёрах, Лепелі і віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
82. Хто ўдзяляе сакрамэнт хросту?
- Сакрамэнт хросту ўдзяляе біскуп, святар альбо дыякан, але пры неабходнасці хрысціць можа любы чалавек.
83. Якім чынам удзяляецца хрост?
- Святы хрост удзяляецца такім чынам: галава кандыдата да хросту паліваецца вадой і адначасова гаворацца словы: «(называецца імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».