8 верасня ў нашай парафіі адбылося асвячэнне новаадрамантаванай катэхетычнай залі ў будынку насупраць касцёла. Цяпер гэтая заля называецца «святліца» і спалучае ў сабе цэнтр для дзяцей і моладзі і катэхетычны клас.
Праект рэалізаваны праграмай «Польская дапамога», «Карытас Польшча» і «Карытас Віцебскай дыяцэзіі» і фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў РП
Пасля нядзельнай святой Імшы святары, катэхеты, дзеці і іх бацькі прыйшлі ў катэхетычны клас, каб разам памаліцца аб добрых плёнах навучання і за дабрадзеяў, якія фінансавалі дазены праект.
Размяшчаецца катэхетычны клас у тым жа месцы, што і раней, аднак цяпер тут ёсць новае тэхнічнае абсталяванне (камп’ютар, праектар і іншае), абноўлена мэбля, зроблены невялікая кухня з посудам і кухоннай тэхнікай. Усё гэта для таго, каб дзеці і моладзь маглі тут не толькі набываць новыя веды, але і разам праводзіць вольны час. Дырэктар «Карытас Віцебскай дыяцэзіі» ксёндз Андрэй Аніскевіч адзначыў, што дадзеная заля атрымала новае жыццё не толькі для правядзення тут катэхез, але і для іншых заняткаў, у тым ліку інтэграцыйных, куды змогуць прыходзіць дзеці з інваліднасцю, дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, з цяжкім становішчам у сям’і.
«Дадзеная святліца (цэнтр дзяцей і моладзі, спалучаны з катэхетычнай залай) створана для таго, каб дзеці маглі прыходзіць сюды пасля ўрокаў, каб маглі пабыць разам, каб тут праводзіліся розныя мерапрыемствы для іх. Каб тут дзеці маглі адчуць сябе як дома (для гэтага зроблена кухня), каб ім было тут утульна», ‒ адзначыў ксёндз Андрэй Аніскевіч.
Пробашч нашай парафіі ў сваю чаргу падзякаваў спонсарам за дапамогу і адзначыў, што тут плануецца праводзіць і разнастайныя гурткі, але больш канкрэтна казаць пра іх можна будзе крыху пазней.
У межах дадзенага праекту такія святліцы з’явіліся ў Глыбокім, Мёрах, Лепелі і віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.