Усякае ліхое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых... (Еф. 4:29)
Мат ‒ што гэта? Чалавек павінен разумець, з якім агнём ён жартуе. Курыльшчыка папярэджваюць, паказваючы згнілыя лёгкія, алкаголіка ‒ дэманструючы паразы печані. Людзі ведаюць, на што ідуць і чым рызыкуюць.
Брыдкаслоўе ‒ не проста лаянка, ругань, імкненне атрымаць верх над праціўнікам у спрэчцы. Яно накіравана ў першую чаргу супраць Бога, за што атрымала назву «чорнай ругані».
Мацюкацца ‒ значыць «лаяцца па-чорнаму». З да-хрысціянскіх часоў мат носіць выключна магічны, сакральны характар. Ён ‒ элемент служэння сатане. Кожнае мацюкальнае слова ‒ гэта блюзнерства супраць Бога і ўслаўленне сатаны. Таму не выпадкова, што нецэнзурныя словы ў некаторых замяняюць малітвы. У складаныя хвіліны, у цяжкай працы чалавек не шукае дапамогі ў звароце да Бога, а брыдкасловіць. Усплеск энергіі ў матныя словы ‒ і справа рухаецца, хоць штурхае яго зло, якому такім чынам аддае сябе чалавек. Далей выпрацоўваецца ўмоўны рэфлекс: дрэнна табе – лайся, брыдкаслоў. Так чалавека адвучаюць ад Бога. Таму трэба сказаць выразна і ясна, што мат ‒ гэта служэнне сатане, якое чалавек ажыццяўляе па ўласнай волі і публічна. Магчыма, камусьці гэтага будзе дастаткова, каб моцна задумацца і стрымаць сваю мову.
Рускі мат ‒ асаблівы, такіх нізкіх і брудных слоў няма ў іншых мовах. Матныя словы ‒ гэта імёны язычніцкіх багоў, гэта значыць, нечысці. І чалавек, які прамаўляе гэтыя словы, аўтаматычна заклікае гэтых дэманаў на сябе, сваіх дзяцей і свой род. Тут мы маем справу з сакрамэнтам слова. Каго клічаш, той і прыходзіць. Называеш чалавека па імені ‒ ён адклікаецца. Заклікаеш імя Божае ў малітве ‒ Госпад адкажа, калі будзе Яго воля. Калі вымаўляюцца імёны чарцей, д'ябла, дэманічных сіл, адгукаюцца дэманы, якія і суправаджаюць чалавека, а ён атрымлівае ад іх сілу і жорсткасць. А самае агіднае, калі ў гэты набор бруду ўплятаецца імя маці. Для любога чалавека, які лічыць сябе нармальным, вымаўленне гэтых выразаў азначае яго ўласнае апусканне ў яму бруду. Але даўгі даводзіцца плаціць, і сатана збірае шчодрую даніну: п'янства, самагубства, цяжкія хваробы.
Людзі апраўдваюць брыдкаслоўе раздражненнем, страхам ‒ нібыта адбываецца разрадка. Нічога падобнага! Мат ‒ гэта чорная энергія. У ім няма любові і няма ніякай стваральнай сілы. Ён нясе знішчэнне. І людзі, кідаючыся брыдкімі словамі, нават не падазраюць аб тых наступствах, якія яны нясуць з сабой.
Прасцей кажучы, чалавек, які ругаецца матам, дае злу завалодаць сабой, губляе здароўе, сілу, скарачае жыццё. У народзе кажуць, што страшны нож не за поясам, а на канцы языка. Словам мы ствараем або руйнуем. Ад нашых слоў залежыць здароўе і дабрабыт нас і нашых дзяцей! Таму пачніце з сябе, кантралюйце сваё маўленне, не давайце чорнай лаянцы атрымаць верх над вамі. Перш, чым вымамаўляць брыдкія словы, узгадайце, што гэта наносіць вам непапраўную і страшную шкоду.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
82. Хто ўдзяляе сакрамэнт хросту?
- Сакрамэнт хросту ўдзяляе біскуп, святар альбо дыякан, але пры неабходнасці хрысціць можа любы чалавек.
83. Якім чынам удзяляецца хрост?
- Святы хрост удзяляецца такім чынам: галава кандыдата да хросту паліваецца вадой і адначасова гаворацца словы: «(называецца імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».