Ці магчыма сёння быць святым? Разважае ксёндз пробашч
1 лістапада браслаўская парафія разам з усім Паўсюдным Каталіцкім Касцёлам перажывала ўрачыстасць Усіх святых. Падчас святой Імшы ўдзень пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд нагадаў вернікам пра галоўную мэту жыцця кожнага хрысціяніна ‒ дасягненне святасці.
«Сучасны свет часта кажа хрысціянам: забудзьце пра навуку Хрыста, Ён быў Сынам Божым, а простым людзям дасягнуць святасці немагчыма, ‒ казаў ксёндз Станіслаў у гаміліі. ‒ Сённяшняя ўрачыстасць Усіх святых павінна ўмацаваць у нас перакананне, што не гэты свет, але Хрыстус кажа праўду. Бог ніколі не чакае ад людзей чагосьці немагчымага да выканання. Чакае ад нас, канешне, цяжкіх справаў, але не большых за нашыя сілы і магчымасці. Наслядоўванне Хрыста і жыццё паводле Яго вучэння магчыма для кожнага з нас. А сведчаць пра гэта гісторыі жыцця святых, якіх сёння мы ўзгадваем. Кім былі гэтыя людзі? Былі падобнымі да нас: мужчынамі, жанчынамі, дзецьмі; паходзілі з розных народаў, жылі ў розныя часы, выконвалі розныя пакліканні. Больш за 40 тысяч святых знаходзяцца ў афіцыйным спісе Хрыстовага Касцёла. Аднак жылі і жывуць на гэтым свеце мільёны людзей святых, пра якіх мы нічога не ведаем. А што дапамагло гэтым людзям быць святымі? Пра гэта Езус кажа ў Евангеллі: гэта былі людзі ўбогія духам, людзі, для якіх матэрыяльныя багацці не былі галоўнымі ў жыцці. Гэта былі людзі, якія прабачалі іншым, былі справядлівымі і змагаліся за гэтую справядлівасць для кожнага, былі міласэрнымі, чыстымі сэрцам, стараліся, каб у свеце панаваў мір, а дзеля Хрыста яны цярпелі і нават аддавалі жыццё».
«Святасць ‒ гэта пакліканне кожнага з нас, ‒ працягваў пробашч. «”Будзьце святымі, бо Я святы”, ‒ казаў Бог яшчэ ў Старым Запавеце. Пра тое, што мы пакліканы да святасці, нагадвае нам у Евангеллі Езус. Амаль у кожным пасланні заахвочвае да святасці апостал Павел ці святы Пётр. На жаль, часта сёння хрысціяне толькі ўсміхаюцца пры слове святасць, думаючы, што яе немагчыма дасягнуць. Аднак у кожным чалавеку крыецца туга па святасці (…). Быць святым ‒ значыць нягледзячы на свае слабасці, падняцца з іх і працаваць над сабой, кіруючыся Божым словам. Сёння, радуючыся хвалой усіх святых, будзем прасіць іх заступніцтва, каб і мы, рэалізуючы сваё пакліканне станавіліся святымі».
У свята Божага Нараджэння дзеці, якія хадзілі на рараты, атрымалі салодкія падарункі і ліхтарыкі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Мы, сальватарыяне, пакліканыя наслядоўваць Езуса Хрыста, Божага Збавіцеля, на працягу жыцця як супольнасць у Паўсюдным Касцёле для апостальскай паслугі. Так як наш Заснавальнік, Айцец Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан, абвяшчаем усім людзям збаўленне, якое аб’явілася ў Езусе Хрысце, каб на працягу жыцця, якое маем і ва ўсім нашым апостальстве усе маглі “пазнаць Цябе, Адзінага, Праўдзівага Бога, а таксама Таго, каго паслаў, Езуса Хрыста.
Гэтыя словы кажуць нам дзяліцца апостальскім пакліканнем з усімі людзьмі. Мы гатовыя служыць усюды і ўсім людзям, усімі спосабамі і сродкамі, якімі нас адорыць любоў Хрыста. Верым, што поўня Божай любові дапаможа распазнаць знакі часу і адважна адказваць на іх у кожным месцы і ў кожны час. Сёння гэтыя знакі запрашаюць нас быць прароцкім голасам аднаўлення Касцёла і света праз: пераказванне евангельскіх вартасцей сучаснымі спосабамі і ў дыялогу з кожнай культурай; пабудзіць свецкіх людзей выконваць іх хрысціянскія абавязкі, браць на сябе функцыі кіраўніка пры літургічных і харытатыўных паслугах; далучэнне да ўбогіх у барацьбе з сучаснымі формамі зла, якія робяць немагчымым поўню чалавечага жыцця, у асаблівасці грамадскай несправядлівасці, убогасці і насілля ва ўсіх формах.
“Мы, сальватарыяне, імкнемся выконваць нашу місію праз адзінства з тымі, каму нясём сваю паслугу, паказваючы людзям дабрыню і лагоднасць Бога, нашага Збавіцеля”.
Гэта Місія натхняе і запрашае сёння сальватарыянаў шукаць новыя шляхі апостальскай дзейнасці, якія стануць адказам на знакі і выклікі сучаснага света.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.