13 лістапада свой Дзень нараджэння адзначае пробашч нашай парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS. У інтэнцыі святара вернікі маліліся падчас вячэрняй святой Імшы.
 
Вернікі браслаўскай парафіі далучаюцца да ўсіх цёплых словаў віншаванняў і дзякуюць Богу за паслугу ксяндза Станіслава ў нашай парафіі. Дзякуем ксяндзу пробашчу за глыбокія словы гамілій, за клопат аб духоўным развіцці парафіянаў. Жадаем дароў Святога Духа і моцнай веры ў прысутнасць жывога Бога ва Эўхарыстыі, жадаем поўнага даверу Божаму Провіду! 
 
Ксёндз Станіслаў паходзіць з польскай вёскі Грудэк над Дунайцэм. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў сям’і Эдварда і Багумілы Мжыглуд. Мае чацвёра сясцёр і шасцёра пляменнікаў. Сакрамэнт святарства атрымаў у 2004 годзе і ўжо 15 гадоў нясе пастырскае служэнне ў Браславе.