16 лістапада, калі Касцёл адзначае літургічны ўспамін Маці Божай Міласэрнасці, вернікі нашай парафіі здзейснілі пілігрымку ў Вільню, дзе ўзялі ўдзел ва ўрачыстай Святой Імшы на беларускай мове.
Сталіцу Літвы называюць Горадам Міласэрнасці, бо менавіта тут, у 1934 годзе з-пад пэндзля мастака Яўгена Казіміроўскага паўстаў вядомы на ўвесь свет вобраз Езуса Міласэрнага. Менавіта тут Езус падыктаваў Святой сястры Фаўстыне Вяночак да Божай Міласэрнасці. І менавіта тут ўпершыню адзначалася свята Божай Міласэрнасці. На той час, можа, не ўсімі усведомленае, калі блаславёны Міхал Сапоцька ў першую нядзелю пасля Вялікадня 1935-га года прамаўляў у вастрабрамскай капліцы, і ў адным яе з акон быў змешчаны вобраз з надпісам ”Езу, давяраю Табе”.
На вуліцы Грібо 29А захаваўся будынак, дзе жыла сястра Фаўстына. І ў першую чаргу пілігрымы адправіліся туды. На месцы яе ложка цяпер знаходзяцца рэліквіі, а побач – рэліквіі яе спаведніка ксяндза Міхала Сапоцькі. У гэтым святым месцы людзі на розных мовах моляцца Вяночак да Божай Міласэрнасці. Таксама зрабілі і мы.
Пасля пакланіліся абразу Маці Божай Вастрабрамскай, наведалі грэка-каталіцкую царкву Святой Тройцы, дзе калісьці працаваў Апякун нашай дыяцэзіі святы Язафат Кунцэвіч. У былым кляштары айцоў базыльянаў, што складае архітэктурнае адзінства з царквой, асобы і гістарычныя падзеі пакінулі свой след. Як кажуць шыльды на будынках, тут калісьці была Першая Беларуская Гімназія, дзе вучыліся Максім Гарэцкі, Наталля Арсеннева і будучы ксёндз Адам Станкевіч. У іншым будынку мясцілася царская турма, дзе знаходзіўся пад арыштам Адам Міцкевіч разам з іншымі студэнтамі Віленскага ўніверсітэта, сябрамі суполкі філаматаў. І хоць прайшло шмат часу, памяць пра мінулае асвятляе сучаснасць і сцежкі будучыні. Прынамсі, такія думкі насоўваюцца, калі гляджу на фота гадзіннікавага ліхтара, які стаіць каля былой вязніцы. І несумненна, раскрыленая птушка мусі быць знакам Святога Духа, Які чувае над дзеямі чалавецтва ў канкрэтным месцы і ў канкрэтным часе.
Наведаўшы Санктуарый Божай Міласэрнасці з арыгінальным вобразам “Езу, давяраю Табе”, мы вярнуліся да Вострай Брамы, дзе разам з іншымі вернікамі ўдзельнічалі ў Святой Імшы. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў як важна для кожнага верніка ў сваім штодзённым жыцці паддавацца апецы Божай Маці. Яна – найкарацейшая Сцежка да Езуса. І нездарма на франтоне Вострай Брамы змешчаны старадаўні лацінскі надпіс “Тваёй абароне аддаёмся”. Гэта самая старажытная малітва да Багародзіцы, ужываная ўжо ў трэцім стагоддзі пасля нараджэння Хрыста. Марыя заўсёды прысутнічала ў жыцці сваіх дзяцей, асабліва ў цяжкія моманты. Пачынаючы ад вяселля ў Кане Галілейскай, калі не хапіла віна, і да сёння Яна нястомна клапоціцца, аберагае, папярэджвае аб небяспецы. Людзі не заўсёды Яе слухаюць, бунтуюцца, хочаць самі будаваць свой лёс і перажываюць духоўную катастрофу, забываючыся, што Езус з’яўляецца Дарогай, Праўдай і Жыццём. Жывучы так, быццам Бога няма, чалавек сам стварае сабе пекла на зямлі. І толькі Божая міласэрнасць захоўвае гэты свет ад поўнага знішчэння.
Напрыканцы, Мітрапаліт звярнуўся непасрэдна да Марыі, Маці Божай Міласэрнасці, просячы, каб вымаліла ў Бога дабраслаўлення для беларускага народа, каб кожны беларус прыняў Езуса і Яго Евангелле і разам з Ім будаваў цывілізацыю жыцця і любові.
Вяртаючыся з урачыстасцяў у Вільні, маліліся Ружанец, дзякуючы за мінулы дзень, і адчулі дапамогу Багародзіцы, калі на дзіва хутка прайшлі латышска-беларускую мяжу. Марыя, Яна – Адна, ці вастрабрамская, ці браслаўская. Яна – заўсёды Маці, поўная любові і міласэрнасці.
У ноч з 24 на 25 снежня католікі Браслава, спяшаліся ў святыню, каб менавіта на літургіі сабрацца парафіяльнай супольнасцю і радавацца вялікаму святу Божага Нараджэння.
Ад свята Божага Нараджэння ў парафіяльных супольнасцях традыцыйна адбываецца каляда, якую Касцёл афіцыйна называе душпастырскім візітам. Звычай наведвання сямей і кватэр душпастырамі традыцыйна працягваецца да распачацця перыяду Вялікага посту.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Навіцыят з’яўляецца часам кананічнай спробы, трываючай адзін год, якім пачынаецца законнае жыццё ў Таварыстве Божага Збаўцы. Мэтай фармацыі ў навіцыяце, якая мае месца ў Багне, з’яўляецца дакладнае распазнанне Божага паклікання, вопыт спосабу ўласнага жыцця ў нашам Таварыстве, а таксама прыгатаванне да складання законных шлюбаў. Навіцыянтам таварышыць у фармацыі ксёндз Магістр навіцыята, які з’яўляецца іх непасрэдным начальнікам.
У часе навіцыята працягваецца людская фармацыя, а таксама паглыбляе адносіны з Богам праз малітву і святыя сакраманты. Паза гэтым навіцыят знаёміць з тэалогіяй і спецыфікай кансакраванага жыцця, апостальскай дзейнасцю сальватарыянаў, а таксама пазнае правілы Таварыства і пачынае ўводзіць іх у жыццё. Асаблівы націск на гэтым этапе пастаўлены на ўсведамленне канкрэтных патрабаванняў, выплываючых з жыцця паводле евангельскіх парад: убогасці, чысціні і паслухмянасці, а таксама форм сальватарыянскай апостальскай дзейнасці.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.