14 снежня ў Глыбокім адбылася Дыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў руху «Маці ў малітве». Удзел у ёй прынялі 12 жанчын з нашай парафіі, а таксама вернікі з Пагошчы, Відзаў, Далёкіх, Камаяў, Навасёлак, Паставаў, Шаркаўшчыны, Верхнядзвінска і Віцебска.
 
Сустрэча была прымеркавана да другой гадавіны існавання гэтага руху ў глыбоцкай парафіі. У свяце прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і каардынатар руху «Маці ў малітве» ў Беларусі Людміла Губіна. 
 
Сустрэча распачалася малітвай маці за дзяцей, пасля чаго адбылася святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Алег. Затым усіх прысутных запрасілі ў парафіяльным дом, дзе можна было падсілкавацца, а пасля прадстаўнікі груп дзяліліся сваім досведам малітвы ў парафіях. Таксама да прысутных канерэнцыю прамовіў ксёндз Адам Квяткоўскі. Гэтая сустрэча стала добрым часам супольнай малітвы і карыснай сустрэчы з маці з духавенствам.
 
Даведка:
Рух «Маці ў малітве» існуе з 1995 года і сёння распаўсюджаны ў многіх краінах свету. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне.
У нашай парафіі рух існуе з 2002 года і сёння налічвае тры малітоўныя групы. Сустракаюцца маці на малітве па аўторках і серадах пасля Імшы на 19.00, а таксама пасля нядзельнай святой Імшы а 15-й гадзіне (адзін раз на тыдзень, каму калі зручна).
 
Фота з сайта catholicnews.bу