У Браславе адкрылася выстава «Хайсы ‒ віцебскія Курапаты»
29 снежня ў нашым касцёле адкрылася выстава «Хайсы ‒ віцебскія Курапаты», якая распавядае жудасную праўду пра рэпрэсіі камуністычнага рэжыму на віцебшчыне. Азнаёміцца з выставай можна будзе на працягу двух тыдняў.
Выстава была адрыта ў канцы кастрычніка ў Віцебску, затым па благаслаўленні біскупа Алега Буткевіча была прадэманстравана ў Полацку і Глыбокім. Цяпер з яе матэрыяламі могуць азнаёміцца і жыхары Браслава.
Падчас адкрыцця выставы пра яе сутнасць распавёў арганізатар спадар Ян Дзяржаўцаў і ксёндз Вячаслаў Барок. Ксёндз Вячаслаў адзначыў, што ўсяго ў Беларусі налічваецца каля 100 падобных месцаў расстрэлу камуністамі мірных жыхароў. Паводле інфармацыі даследчыка Ігара Кузняцова, у Беларусі было рэпрэсавана каля 1 мільёна 600 тысяч чалавек, а забіта з іх ‒ каля 377 тысяч.
«Хайсы ‒ гэта сімвал знявечання, параненнасці Беларусі, нашага народа, нашай памяці, таксама нашага Касцёла», ‒ адзначыў святар. ‒ У Касцёле гэтая выстава адбываецца дзеля таго, каб праз падачу гэтай інфармацыі мы маглі лекаваць нашую памяць (…) Сёння, калі мы робім гэтую выставу, калі дакранаемся да гэтай гістарычнай праўды, то не дзеля таго, каб даведаўшыся прозвішчы катаў, ім адпомсціць. Але дзеля таго, каб мы, назваўшы зло па імені, маглі ад гэтага зла адвярнуцца, каб маглі за гэтае зло пакаяцца. Мы хочам ад гэтага зла адвярнуцца і спрабаваць будаваць лепшую будучыню. Як кажа Хрыстос у Евангеллі: пазнайце праўду і праўда вызваліць вас. І гэтая выстава спрыяе таму, каб мы маглі пазнаць гістарычную праўду, каб гэтая праўда дакранулася да нашых сэрцаў і каб праз гэта Бог дазволіў нам, дзецям ахвяраў і катаў, знайсці паяднанне паміж сабой».
Ян Дзяржаўцаў у сваім выступе распавёў гісторыю адкрыцця месца сталінскіх расстрэлаў пад Віцебскам, пра іх працу па стварэнні мемарыялу. І адзначыў, што паводле дадзеных, на браслаўшчыне было расстраляна каля 200 асоб. Той ж, хто хацеў бы даведацца пра лёсы сваіх рэпрэсаваных сваякоў, можа звяртацца непасрэдна да спадара Яна па тэлефоне:
+375 (29) 514 60 91.
Заахвочваем да наведвання выставы, да належнай памяці сваіх сваякоў і гісторыі беларускага народу. Жадаем не баяцца пазнаваць праўду і вызваляцца ад усялякага зла і ўсяго, што да яго вядзе. Няхай Бог сцеражэ наш народ ад падобных трагедый!
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.