У нашай парафіі да руху «Марыгарытка» далучыліся новыя асобы
Тры новыя колы апостальскага руху «Маргарытка» з’явіліся ў нашай парафіі. Два з іх (14 чалавек) будуць штодня на працягу свайго жыцця маліцца ў інтэнцыі ксяндза Уладзіміра Шыдлоўскага SDS і адно (сем чалавек) ‒ у інтэнцыі ксяндза Адама Квяткоўскага SDS.
5 студзеня напрыканцы святой Імшы ў 11 гадзін гэтыя вернікі прысягнулі перад алтаром ахопліваць штодзённай малітоўнай апекай святароў.
Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо законную сястру. Маргарытка — белая кветка, якая сімвалізуе прастату, чысціню і прагу ахвяравання, — выбрана як сімвал духоўнай дапамогі святарам і асобам законным. Сем пялёсткаў кветкі сімвалізуюць сем дзён тыдня. Сем асобаў, злучаных у адну «Маргарытку», ахвяруюць па адным дні ў тыдзень за святара альбо законную сястру, выбіраюць форму малітвы, якая ім больш адпавядае, і моляцца ўсё жыццё. Адзін чалавек можа належаць да некалькіх «Маргарытак», напрыклад, маліцца за сем святароў кожны дзень тыдня. Аднаго святара можна адарыць некалькімі «Маргарыткамі». Пасля складання абяцання вечнай малітвы «Маргарытка» не абавязана збірацца на супольную малітву, кожны моліцца ў тым месцы, дзе знаходзіцца.
Да гэтага дня ў нашай парафіі існавалі яшчэ дзве «Маргарыткі»: вернікі моляцца за ксяндза Станіслава Мжыглуда SDS і за біскупа Алега Буткевіча.
Святлана Жылевіч
фота: Ірына Гайдамовіч
У нашай парафіі да руху «Марыгарытка» далучыліся новыя асобы
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.