Папяльцовая серада, а значыць і пачатак посту перад Вялікаднем, прыпадае сёлета на 26 лютага. Адзначаць урачыстасць Уваскрасення Пана будзем 12 красавіка.
Папяльцовая серада атрымала сваю назву ад абраду пасыпання галоваў попелам. У літургіі гэты сімвал суправаджаюць словы святара: «Ты прах і ў прах вернешся» або «Кайцеся і верце ў Евангелле». У гэты дзень абавязковы ўдзел у святой Імшы, а таксама (як і ў Вялікую пятніцу) прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз паесці дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары (пар. Paenitemini, III. — § 2). Такі пост з’яўляецца абавязковым для вернікаў з 18 да 60 гадоў.
Час Вялікага посту прысвечаны разважанню мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Дапамагаюць у гэтым адмысловыя набажэнствы, уласцівыя для гэтага літургічнага перыяду: Песні жальбы і Крыжовы шлях. Касцёл заахвочвае зрабіць на перыяд посту канкрэтную пастанову, каб здолець паразважаць над двума асноўнымі вымярэннямі — адносінамі з Богам і з бліжнім. Заканчваецца Вялікі пост Імшой Вячэры Пана ў Вялікі чацвер.
Заахвочваем вернікаў да ўдзелу ў набажэнствах і да плённага перажывання часу Вялікага посту.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.