У суботу 29 лютага невялікая група з нашай парафіі мела магчымасць прыняць удзел у семінары „Чаму мы не чуем адзін аднаго?“, які адбыўся ў Полацку ў парафіі святога Андрэя Баболі. Семінар праводзіла Наталля Пан — прафесійны хрысціянскі псіхолаг.
 
Адразу варта зазначыць, што нягледзячы на вялікую колькасць незнаёмых паміж сабой людзей, спадарыня Наталля з першых хвілін аб'яднала усіх прысутных, педадусім малітвай, а потым удалымі і актуальнымі пытаннямі. Размова пачалася з таго, што кожны мог падзяліцца сваімі „сакрэтамі“, як быць пачутым. Падчас размовы выявілася: кожны не адзін раз у сваім жыцці сутыкаўся з тым, што не заўсёды ў поўнай меры быў пачуты. Недавыказанасць і ўзаеманепаразуменне раней ці пазней прыводзіць да канфліктных сітуацый, выйсце з якіх не заўсёды з'яўляецца такім відавочным. Таму спадарыня Наталля дасканала растлумачыла як у падобных сітуацыях дзейнічае наша нутро, чым варта кіравацца і на што абавязкова трэба звярнуць увагу, каб пазбягаць недачутасці ў нашым жыцці. 
 
Эмоцыі, пачуцці, жаданні — усё гэта натуральна для кожнага чалавека. Аднак варта памятаць, што не ўсё гэта пануе над намі, а мы над ўсім гэтым.
 
Анжаліка Пілат
Фота з архіву полацкай парафіі